АМАП спрабаваў трапіць у гарадзенскі «Цэнтр гарадскога жыцця». Магчыма, праз партрэт беларускага партызана
Сёння каля 12:45 амапаўцы прыйшлі ва ўнутраны дворык будынку на Кірава, 3 у Горадні. Яны паспрабавалі патрапіць у «Цэнтр гарадскога жыцця», які там месціцца, але ўваход быў зачынены. Байцы хадзілі каля гадзіны.
А ў гэты ж час гарадзенскі губернатар Уладзімір Каранік даваў інтэрв’ю ў жывым эфіры на Youtube-канале ТРК «Гродно». Адзін з гледачоў спытаў, ці працягне працаваць «рассадник бчб-заразы», маючы на ўвазе «Цэнтр гарадскога жыцця».
Каранік заявіў, што калі на выстаўцы ва ўстанове спрабуюць гераізаваць нацызм, на гэта будуць рэагаваць адпаведна з законам. Імаверна, ён меў на ўвазе выстаўку мастака Алеся Пушкіна, якая адкрылася 19 сакавіка. Сярод іншага там ёсць партрэт аднаго з кіраўнікоў беларускай антысавецкай партызанкі Аўгена Жыхара. Дзяржаўныя медыя гэта абурыла – яны назвалі змагара нацысцкім злачынцам.
Крыніца: @hrodnalife