Сцяпан Пуціла і ягоныя калегі другі дзень не выходзяць на сувязь. Іхныя каналы не абнаўляюцца з 28 лютага
Найбольш папулярныя тэлеграм-каналы СНД, якія ўлады Беларусі вызналі экстрэмісцкімі, не абнаўляюцца з 28 лютага. Іх заснавальнік Сцяпан Пуціла ды іншыя працаўнікі рэдакцыі не выходзяць на сувязь ужо другі дзень.
«Ні Сцяпан, ні Ян, ні іншыя працаўнікі рэдакцыі не адказваюць у асабістыя [паведамленні]. Што адбываецца, у тэлеграм-супольнасці не ведаюць, і гэта пужае больш за ўсё», – распавёў былы галоўны рэдактар праекту Раман Пратасевіч.
Улады Беларусі абвесцілі Сцяпана Пуцілу
і Рамана Пратасевіча ў вышук. А нядаўна Генпракуратура накіравала ў Польшчу запыт на іхную экстрадыцыю. Сцяпан Пуціла і ягоная каманда працуюць у Варшаве.
Крыніца: @euroradio.