Святлана Ціханоўская пра 25 сакавіка: «Пара вярнуць сваё. І зрабіць гэта можа толькі беларускі народ»
Экс-кандыдатка на прэзідэнцтва Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды 103-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
«Час вярнуць сваё. І зрабіць гэта можа толькі народ. Толькі беларускі народ, сапраўдны гаспадар сваёй краіны, мае права вызначаць лёс Рэспублікі Беларусь. Набліжаецца 25 сакавіка. 103 гады таму ў гэты дзень нашыя продкі абвесцілі пра незалежнасць Беларусі. Гэты дзень усяк спрабавалі выразаць з падручнікаў і выкрасліць з нашае гісторыі. Але ён застаецца Днём Волі. Ён застаецца днём нашае незалежнасці».
Крыніца і фота: @tsikhanouskaya.