Сёння абвесцяць прысуд Кацярыне Барысевіч і Арцёму Сарокіну. Ім пагражае да трох гадоў зняволення
Суд Маскоўскага раёну Менску працягвае разглядаць крымінальную справу журналісткі TUT.by Кацярыны Барысевіч і доктара БХМД Арцёма Сарокіна. Чакаюць, што сёння а 16:00 агучаць вырак. Працэс быў закрытым, але прыйсці на агалошанне прысуду фармальна могуць усе.
Кацярына Барысевіч і Арцём Сарокін – фігуранты гэтак званай справы нуль праміле. Іх вінавацяць паводле ч. 3 арт. 178 КК («Раскрыццё медычнай таямніцы»). Нагодаю сталася публікацыя інфармацыі пра тое, што забіты на плошчы Пераменаў Раман Бандарэнка быў цвярозым. Цяпер журналістцы і лекару пагражае да трох гадоў зняволення.
Крыніца і фота: @tutby_official.