Берасце. Супраць Паўла Гарашчанкі – мужа выдаўцы незалежнага сайту «Бінокль» Дар'і Гарашчанкі – распачалі крымінальную справу. Паўла затрымалі на 72 гадзіны.
«Сёння ў іх удома і ў офісе фірмы мужа быў ператрус. Падрабязнасцяў і вынікаў пакуль няма, муж пабываў на допыце і цяпер затрыманы», – распавяла галоўная рэдактарка «Бінокля» Ксенія Пятровіч.
26 студзеня да «Бінокля» прыйшлі працаўнікі ДФР. Былі праведзеныя «агляды» ў межах правярання. Па выніках былі сканфіскаваныя дакументы, пячаткі, камп'ютары, смартфоны, флэшкі, нататнік. На падставе матэрыялаў правярання следчыя вызначалі, ці ёсць падставы распачынаць крымінальную справу.
Сайт і тэлеграм-канал «Бінокля» не абнаўляюцца з канца студзеня – у рэдакцыі няма тэхнічнай магчымасці гэта рабіць.
Крыніца: @euroradio