Нашыя журналісткі Кацярына Андрэева і Дар'я Чульцова больш за тры месяцы застаюцца за кратамі. Палітык Мікалай Статкевіч, які таксама за кратамі, выказаўся ў сваім лісце з нагоды прысуду над журналісткамі і перадаў ім прывітанне.
«Літаральна толькі што пачуў па радыёкропцы пра 2 гады зняволення для Кацярыны і Дар’і з Белсату за іх стрым. На што толькі не ідзе, каб вярнуць грамадства ў ранейшы стан летаргічнага палітычнага сну.
Дзяўчат вельмі шкада. З Кацярынай некалькі разоў перасякаліся – яна была на тым жа паверсе і разам выводзілі да адвакатаў. Трымаецца яна годна.
Прывітанне ёй і Дар’і.
Трымайцеся, дзяўчаты – 2 гады гэта ўжо не працягнецца», – напісаў у лісце Мікалай.
Крыніца: @mikstatkevich