Бацька Мікалая Дзядка падаў у Следчы камітэт заяву аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце збіцця сына.
Аляксандр Дзядок патрабуе прыцягнення да адказнасці ўсіх, хто «ажыццяўляў незаконнае затрыманне Мікалая, збіваючы яго і ўжываючы да яго катаванні, як у кватэры, так і ў будынку ГУБАЗіКа, прымушаючы яго гаварыць на камеру прызнальныя паказанні пад сцягам».
«Нягледзячы на тое, што ён быў адзін у кватэры, не аказваў ім ніякага супраціву, быў бяззбройны і зусім неагрэсіўны, яго сталі збіваць, патрабуючы нейкіх прызнанняў і паролі да камп'ютара і тэлеграму. Да яго ўжываліся катаванні з мэтай задушэння ягонай волі, у тым ліку пагрозы больш жорсткага фізічнага гвалту. Да яго былі ўжытыя катаванні ў выглядзе газу, распыленага ў твар, пры гэтым яго рукі былі скаваныя ззаду», — распавядае тата актывіста.
Бацька мяркуе, што дазвол на здзекі ГУБАЗіК атрымаў з самага верху, бо збітага і скатаванага Міколу паказвалі па беларускім тэлебачанні.
Крыніца: @viasna96