У Горадні двух чалавек асудзілі за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі.
Дзмітрый Зімніцкі атрымаў два з паловай гады абмежавання волі з адбыццём па месцы жыхарства (хатняй «хіміі»), а Канстанцін Паляк – тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Абодва яны былі затрыманыя напачатку верасня за інцыдэнт з супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі на гарадзенскім аўтавакзале 13 жніўня, пад час масавых разгонаў мірных акцый. Абодва да суда знаходзіліся пад вартай.
Крыніца: @viasna96