Грамадскі сектар Атраду "Пагоня"


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Politics


Грамадскі сектар Атраду "Пагоня"- грамадская арганізацыя, якая займаецца дапамогай беларускім добраахвотнікам ва Украіне.

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Politics
Statistics
Posts filter


За Украіну загінуў беларускі добраахвотнік Брэст

У 2015 годзе Брэст прыехаў у Атрад "Пагоня" з Французскага замежнага легіёна, у 2022 годзе стаў адным з камандзіраў палка Каліноўскага.

Вечная памяць!


❗️Атрад "Пагоня" не мае дачынення да стварэння "палка Пагоня"

У сувязі са з'яўленнем ініцыятывы па стварэнні "палка Пагоня" да нас пачалі паступаць пытанні, ці не маем мы да яго дачыненне? Не, не маем. Ні людзі, якія ў свой час былі ў Атрадзе "Пагоня", ні валанцёры з Грамадскага сектара Атраду "Пагоня" не маюць дачынення да гэтай крыху дзіўнай ініцыятывы. Крыху дзіўнай, бо за больш чым месяц ад пачатку вайны беларусы паспелі стварыць сваё нацыянальнае падраздзяленне- Батальён Кастуся Каліноўскага. Падраздзяленне створана, удзельнічае ў абароне Украіны, нясе гераічныя страты. І мы лічым, што менавіта вакол дапамогі батальёну Кастуся Каліноўскага беларусы мусяць згуртавацца ў гэтыя дні.

Слава Украіне! Жыве Беларусь!


Forward from: Partyzan
⚡️⚡️⚡️Заблакаваны YouTube-канал беларускіх добраахвотнікаў

Учора Youtube заблакаваў канал Partyzan. Ён менш за год таму быў створаны беларускімі добраахвотнікамі, якія ў розны час ваявалі за Украіну ў расійска-ўкраінскай вайне. Сярод іх – Ян Мельнікаў, які зараз ваюе ў батальёне Кастуся Каліноўскага і Павал Кухта – кіраўнік Цэнтра дапамогі беларускім добраахвотнікам у Варшаве. Найбольш верагодная прычына – асвятленне каналам удзелу беларускіх добраахвотнікаў у вайне за Украіну. Мы не парушалі аўтарскіх правоў, не парушалі іншых правілаў YouTube. Але пры гэтым былі заблакаваныя без папярэджанняў. Нашая апеліцыя з просьбай аднавіць канал была адхіленая без якога-небудзь выразнага тлумачэння прычыны блакіроўкі. Як вядома беларускі і ўкраінскі Youtube мадэруецца ў Расіі. Але мы верым, што вельмі хутка любы ўплыў расiянаў на YouTube будзе невеліраваны і запрашаем вас падпісацца на наш новы канал: www.youtube.com/channel/UCrBijjj4Jm0jKiMJld-PsLQ

Будзем удзячныя за распаўсюд інфармацыі.


Forward from: Partyzan
Усё больш беларускіх дабраахвотнікаў прыязджаюць ва Украіну, каб ваяваць супраць расійскіх акупантаў.

Зараз байцы праходзяць падрыхтоўку, каб потым змагацца за свабоду Украіны. Паглядзіце, як праходзяць трэніроўкі ў батальёне імя Кастуся Каліноўскага 👇

https://youtu.be/pNJ1LeqQgbw


Forward from: Partyzan
⚡️⚡️⚡️Чарговая група беларускіх добраахвотнікаў накіравалася на расійска-ўкраінскую вайну

8 сакавіка чарговая група беларусаў, арганізаваная праз Цэнтр дапамогі беларускім добраахвотнікам пры Беларускім доме, разам з сабранай дапамогай накіравалася на расійска-ўкраінскую вайну.

Слава Украіне! Жыве Беларусь!

@by_partyzan


Forward from: Partyzan
Як загінуў беларускі Герой Ілля "Літвін" 👇

https://youtu.be/ukymvrLJxhs


Forward from: Partyzan
У шэрагах беларускай роты "Азова" першы загінуўшы Герой

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Ілля "Ліцвін". Ён атрымаў раненне ў баях за Бучу.

Яшчэ 2 байцы роты паранены, іх жыццю нічога не пагражае.

У палку "Азоў" Ілля ваяваў з 2014 года. "Гэта мой братэрскі народ, я не мог сядзець на месцы, калі ўкраінцаў пачалі забіваць", — казаў ён.

У 2022 годзе Ілля зноў пайшоў у добраахвотнікі. У першы дзень расiйскай агрэсіі Ілля запісаў відэазварот ад імя беларускіх добраахвотнікаў 👇

https://youtu.be/vTOF2EextFc


Forward from: Partyzan
⚡️⚡️⚡️Першая група беларускіх добраахвотнікаў адправілася з Варшавы на расiйска-ўкраінскую вайну

3 сакавіка першая група беларусаў, арганізаваная праз Цэнтр дапамогі беларускім добраахвотнікам пры Беларускім доме, разам з сабранай дапамогай на 4 аўтамабілях накіравалася на расійска-ўкраінскую вайну.

Перамога будзе за намі!

@by_partyzan


The content is hidden


Forward from: Partyzan
Беларускі добраахвотнік Ян Мельнікаў з перадавой расійска-ўкраінскай вайны 👇

https://youtu.be/QX-zZ_m6lHk


Forward from: Partyzan
Апошняя інфармацыя ад беларускага добраахвотніка Зубра 👇

Будзем удзячныя за рэпост!

https://youtu.be/w856QlS3K2Y


Forward from: Partyzan
Бой на Васількаўскім аэрадроме

На дадзены момант наш рэдактар Ян Мельнікаў разам з іншымі беларусамі знаходзіцца на Васількаўскім аэрадроме каля Кіева, дзе высадзіўся расейскі дэсант. Акупанты заблакаваныя, хутка пачнецца іх знішчэнне.

Слава Украіне! Жыве Беларусь!

@by_partyzan


Forward from: Partyzan
Гэта відэа мы запісалі 2 дні таму, але сёння яно актуальнае як ніколі 👇

На жаль, Лукашэнка ўжо ўцягнуў Беларусь у братазабойчую вайну супраць Украіны.

https://youtu.be/gTq4CknRRLQ


Forward from: Partyzan
На сувязі Ян Мельнікаў👇

https://youtu.be/ynElZBYWYcE




Forward from: Partyzan
Сустрэча ў Кіеве з нагоды магчымай поўнамаштабнай расійска-ўкраінскай вайны

Заўтра, 22 лютага, у Кіеве пройдзе сустрэча на якой плануецца абгаварыць дзеянні насельнiцтва па абароне ў выпадку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны і нападу на Кіеў.

Мадэратарам сустрэчы будзе беларускі добраахвотнік Ян Мельнікаў.

22 лютага, 19.00, арт-паб Торвальд на праспекце Лабаноўскага, 119б (ст. м. "Дэмііўска").

Будзем удзячныя за распаўсюджванне інфармацыі!

@by_partyzan


Forward from: Partyzan
Рыхтуем беларусаў да абароны Украіны ад расійскай агрэсіі

5 лютага беларускія добраахвотнікі з досведам вайны на баку
Украіны правялі навучанне для беларусаў, якія жывуць у Кіеве i гатовы абараняць краіну ў выпадку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі.

Прайшліся па такіх базавых пытаннях як зборка/разборка аўтамата, аўноўныя віды амуніцыі, аказанне першай медыцынскай дапамогі ды іншых пытаннях.

Плануем працягваць такія сустрэчы і падрыхтоўку беларусаў да аказання супраціву расiйскім акупантам.

Слава Украіне! Жыве Беларусь!

Відэа па тэме на ⚡️ YouTube-канале Partyzan: Білоруси воюватимуть за Україну


Forward from: Partyzan
Наш адказ на ўцягванне Беларусі ў расійска-ўкраінскую вайну 👇

https://youtu.be/hL9LcaGW7s4


Forward from: Partyzan
Лідары, якія ўжо не лідары, нас зноў заклікаюць прыняць удзел у бессэнсоўнай ініцыятыве - прыйсці на рэферэндум

Нягледзячы на правал усіх папярэдніх палітычных ініцыятываў гэтых людзей у Беларусі, нам прапануюць паверыць на слова, што на гэты раз усё будзе інакш. Толькі як можа быць інакш, калі кампаніяй па рэферэндуме займаюцца тыя ж людзі, якія правалілі ўсе папярэднія свае палітычныя ініцыятывы?!

https://youtu.be/n9W7JvakuFQ


Forward from: Partyzan
Новае відэа на нашым YouTube-канале

Падпісваемся, каментуем, распаўсюджваем 😉👇

https://youtu.be/Gwavieh4tU0

20 last posts shown.

200

subscribers
Channel statistics