Беларусь


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian


Канал пра тваю рэчаіснасць.

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Statistics
Posts filter




Новы выпуск падкаста па гісторыі Беларусі. Гэтым разам пра таямніцы беларускай старажытнасці.
Спойлер: адзінай Русі, дзе беларусы, украінцы і расейцы былі адным народам ніколі не існавала.
https://www.youtube.com/watch?v=jXVItgIMDGM






Forward from: worship.by
#навіны
Што рабіць хрысьціяніну, калі ў яго краіне нешта ідзе ня так?

Вітаем, сябры! Сёньня мы пішам не пра сьпевы і музыкаў. У цэнтры нашай увагі малітва за краіну адной вядомай мэдыйнай асобы.

Кірк Томас Кэмеран, вядомы нам найбольш па галоўнай ролі ў фільме "Вогнетрывалы", пачаў свой 100-дзённы плян для Амэрыкі. Гэты плян уяўляе сабой малітвы і разважаньні пра ЗША. Актор публікуе кароткае відэа кожны дзень на сваёй старонцы ў Instagram @kirkcameronofficial

Такім чынам хрысьціянін Кірк Кэмеран адказаў на 100-дзённы плян Джо Байдэна, які той аб'явіў на пачатку свайго прэзыдэнства.

"Замест таго, каб чакаць на наступствы якога-небудзь 100-дзённага пляну і пасьля кусаць сабе локці, давайце ў абарону сваіх каштоўнасьцяў пачнем свой уласны 100-дзённы плян", патлумачыў сваю задуму актор у адным са сваіх відэа.

Таксама ў сваіх разважаньнях Кірк нагадвае пра хрысьціянскія асновы амэрыканскага грамадзтва і супрацьстаіць распаўсюджанаму зараз у Штатах меркаваньню, што гэтая нацыя пабудавана "сукупнасьцю дэістаў і багатых людзей, злачынцаў і рэлігійных ізгояў, авантурыстаў і апартуністаў, якія проста кралі зямлю ў іншых людзей, выкарыстоўвалі рабоў, каб расчышчаць лясы выключна дзеля ўласнай выгады, а потым проста знайшлі прыродныя рэсурсы зямлі, і вось як Амэрыка стала вялікай."

Для нас Кірк Кэмеран - прыклад хрысьціяніна, які бярэ адказнасьць за сваю краіну, моліцца за яе і робіць гэта адкрыта.

Што рабіць хрысьціяніну, калі ў яго краіне нешта ідзе ня так? Маліцца і не маўчаць.

«Вы — соль зямлі. Калі ж соль згубіць сілу, то чым зробіш яе салёнаю? Яна ўжо ні на што не надаецца, хіба толькі выкінуць яе вон на патаптаньне людзям. Вы — сьвятло сьвету. Ня можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары. Ніхто не запальвае сьвечку, каб паставіць яе пад пасудзінай, але на сьвечніку, і яна сьвеціць усім, хто ёсьць у доме. Гэтак няхай сьвятло вашае сьвеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя справы і славілі Айца вашага, Які ў небе»
Эвангельле паводле Мацьвея 5:13-16
Kirk Cameron on Instagram: “Day 4 “Remember before Revival” American Campfire Revival is my personal 100 Day plan. I will going live on Facebook for 100 days around 5…”
4,949 Likes, 243 Comments - Kirk Cameron (@kirkcameronofficial) on Instagram: “Day 4 “Remember before Revival” American Campfire Revival is my personal 100 Day plan. I will going…”








ДОБРАЯ НАВІНА

Для тых хто адчувае віну за тое, што вы, альбо вашыя блізкія адказныя за тое, што адбываецца ў нашай краіне. Што фальсіфікуюцца выбары, адбываюцца закалоты, падымаецца нянавісьць і ліецца кроў - ёсьць выйсьце!

1) Папрасіце ў Бога шчырае прабачэньне.
2) Радыкальна адмоўцеся ад заганнай практыкі.
3) Пачніце шукаць Бога праз чытаньне Бібліі. Яе можна знайсьці ў інтэрнэце.
4) Наведайце бліжайшую да вас царкву.

Бог не ўзгадае памылак таму, хто папросіць у Яго прабачэньне і вызваленьне.


https://dzecarkva.by/




Forward from: Евангельская Беларусь
Youtube заблакаваў аўдыёкнігу Джона Пайпера "Каранавірус і Хрыстос", за тое, што ў ёй гомасэксуалізм называецца грахом. https://www.invictory.org/news/society/23760-youtube-zablokiroval-audioknigu-dzhona-pajpera-koronavirus-i-hristos-na-anglijskom-yazyke


А для тых, хто хоча сапраўды пабачыць у якую дзіч скаціўся сучасны Галівуд, раю паглядзець вось гэтую годную лекцыю ад галоўнага беларускага эксперта па кіно. Дзякуючы ёй вы навучыцеся выкрываць камуняцкую прапаганду вакол сябе.

P.S. ёсьць і аснобныя выспы правых каштоўнасьцяў у моры кіналявацтва. Напрыклад «Бэтмэн».


https://youtu.be/t4dXQRQpRvk


Аўтарка Тутбай абвінаваціла Караля Льва ў гамфобіі

Цяпер ў лік гамафобаў залічаны нашыя ўлюбёныя мемасныя мульты. Аўтарка артыкула сьцвярджае, што ўсе адмоўныя персанажы мульцікаў маюць падобныя да сэксуальных збачэнцаў-квіраў-гамасэксуалістаў рысы.
Так званую «манернасьць», непастаянства і эксцэнтрычнасьць. І гэта такая тэорыя змоваў, што культура нібы ўзгадоўвае дзяцей асацяваць усіх «не такіх» са злом.

Праўда, чамусьці аўтарка за прыклад дае толькі мульты, створаныя 15-25 гадоў таму, цалкам ігнаруючы галівудзкія навінкі. Мульты кшталту «Халоднае Сэрца», «Звераполіс»,«Храбрасьць» якія зьяўляюцца топамі па кассавах зборах, пры гэтым прапагануюць фемінізм і гуманізм.

Я сапраўды згаджуся, што ранейшыя мульты былі лепшыя. Тамушта не баяліся паказываць дабро дабром, а зло — злом, з усімі яго сьлізкімі рысамі.

https://afisha.tut.by/news/anews/686101.html


Зянон — гэта супэргерой.
Кдб ад Зянона дрыжыць.
Слова Зянона — гэта зброя.
Беларусь жыве і будзе жыць












Минское Динамо заняло последнее место в Континентальной Хоккейной Лиге
https://www.svaboda.org/a/30455366.html

20 last posts shown.

1 614

subscribers
Channel statistics