Белліт

@bellitra Like 6

📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
🎙️Падкаст Bellit (Apple, Google, Castbox, SoundCloud, Яндекс, Spotify).
💰Падтрымаць праект — patreon.com/bellit
❓Усё пытанні — bellitpost@gmail.com
Channel's geo & Language
Belarus, Belarusian
Category
Books


Contact author
Channel's geo
Belarus
Channel language
Belarusian
Category
Books
Added to index
05.10.2017 03:46
20 Jul 2018, 12:41 (1166 days ago)
​​#літ_факт
20 ліпеня 1930 года за верш «За ўсе краі, за ўсе народы сьвету» быў арыштаваны Уладзімір Дубоўка. Ён быў асуджаны на 5 гадоў з высылкай у Яранск. У 1935 годзе да тэрміна высылкі дадалі яшчэ 2 гады. У 1937 годзе Дубоўка зноў быў арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі, тэрмін адбываў на Далёкім Усходзе. А ў 1949 годзе, праз два гады пасля заканчэння папярэдняга тэрміна, яго арыштоўваюць яшчэ раз. Ужо на 25 гадоў. Рэабілітаваны быў у 1957 годзе.

Нават страшна ўявіць сабе лёс гэтага неверагодна мужнага чалавека. А верш варта вывучыць напамяць.