Белліт

@bellitra Like 6

📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
🎙️Падкаст Bellit (Apple, Google, Castbox, SoundCloud, Яндекс, Spotify).
💰Падтрымаць праект — patreon.com/bellit
❓Усё пытанні — bellitpost@gmail.com
Channel's geo & Language
Belarus, Belarusian
Category
Books


Contact author
Channel's geo
Belarus
Channel language
Belarusian
Category
Books
Added to index
05.10.2017 03:46
1 Jun 2018, 17:52 (1215 days ago)
Дарэчы, пра "Беларусалім" Севярынца. Шчыра, я не здолела дачытаць гэтую кнігу. Чыталка паказвае 62% — і я лічу гэта даволі гераічным учынкам. Маю сумнеў наконт таго, ці дабяруся калі-небудзь да яе зноў (не магу катаваць сябе непрыемнымі кнігамі), таму скажу колькі слоў пра гэты рэлігійна-прапагандысцкі баевічок. Не маю намеру абражаць пачуцці веруючых або тых, каму спадабалася кніга, таму лепш не чытайце далей, калі падпадаеце пад апісанне.

Паводле мастацкіх вартасцяў твор збольшага недзе на ўзроўні з бандыцкімі серыяламі на НТВ, для тых, хто "по понятиям". Пафасу і вычварнасці тут дастаткова, чаго толькі вартае падобнае параўнанне: "Цёмныя рачныя качкі кішэлі ля беражку лёду, нібы чэрві на трупе". І гэта на першай старонцы кнігі! Кніга, пасля чытання якой хочацца пайсці і памыць рукі. А яшчэ вочы.

І яшчэ зацаніце ўзровень параўнанняў: "Пацягнула ў фортку з двара, шыбанула ў нос да самога мозгу выхлапнымі газамі. Для Льва кватэра адразу ператварылася ў газавую камеру — адну з тых, дзе нацысты зьнішчалі народ Ізраіля". У аўтара мусіць быць неверагодная матывацыя, каб выкарыстоўваць такое параўнанне ў звычайным моманце кнігі.

Ну і варта адзначыць вокладку, якая, як справядліва заўважаюць інтэрнэт-карыстальнікі, сваім дызайнам нагадвае цыгарэтны пачак.

Ёсць і плюсы: у будучыні ўсё яшчэ існуе "Цэнтральны". За такую будучыню я спакойная😂