«9/V.1935. У нас літаратуры прыдаецца велізарнейшае значэнне, якога яна ў іншых народаў даўно не мае. Не знаходзячы ў сённяшнім жыцці справядлівасці, народ шукае ў літаратуры адказу на ўсе пытанні, якія яго хвалююць і непакояць. У нас няма розніцы паміж літаратурай і адозвай, літаратурай і забастоўкай, літаратурай і дэманстрацыяй, таму амаль ва ўсіх палітычных працэсах разам з барацьбітамі за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне на лаве падсудных знаходзілася і наша заходнебеларуская літаратура».
(Максім Танк «Лісткі календара».)
(Максім Танк «Лісткі календара».)