Forward from: Беларускі Бабілон
З успамінаў Артура Вольскага пра пісьменніцкі Дом Творчасці ў Падблоні:
"Патэфон быў. Раяль быў. Вельмi хораша сьпявала Эдзi Агняцьвет. Там такiя вечары наладжвалiся. Нехта чытаў вершы. Мы, дзецi, «пiрамiды» рабiлi (тады гэта модна было) такiя спартыўныя. Бiльярдны стол вялiзны быў. Я страшэнна ганарыўся, што аднойчы выйграў у Крапiвы. У вялiкi сапраўдны бiльярд. Крапіва вельмi добра гуляў. У яго вока было. Я памятаю — прыкладзецца так. Ён сам высокi...
Алесь Дудар там праводзiў сваё апошняе лета перад апошнiм арыштам. Сумны быў такi, гуляў трохi ў валейбол. Але адчуваў, што вось-вось яго зноў пацягнуць. Старэйшыя гаварылi, я чуў, ён спадзяваўся ў
«Падблоні» адседзецца. Але забiралi адтуль непасрэдна".
(з кнігі Зміцера Бартосіка "Клініка кітайскага дантыста")
Падблонь - гэта цяпер у Мар'інай Горцы. Чамусьці абсалютна забытае месца. Старадаўняя сядзіба міністра ўнутраных спраў Расіі, пабудаваная ў 1870-ых гадах, на беразе ракі Цітаўка. Месца, дзе ў 1930-ых гадах адпачывалі і ўяўна хаваліся ад жахаў, якія адбываліся ў Мінску, пісьменнікі Дудар, Крапіва, Колас, Лынькоў, Харык, Александровіч і шмат хто яшчэ.
І надзіва нават вершы там пісаліся. Такое сабе месца з прысмакам "Балявання пад час чумы". Цудоўнае калі-небудзь будзе месца (музей/фонд/арт-прастора?), каб перажываць геній і драму беларускай даваеннай літаратуры.
А цяпер у сядзібе бальніца, але на тэрыторыю пускаюць. Дом Пісьменніка будзе адным з пунктаў нашай экскурсіі ў гэту суботу: "Падарожжа да цэнтра Беларусі"