Forward from: Выдавецтва Янушкевіч
⚡Сёння — дзень нараджэння Гары Потэра, і ў нас прыемныя навіны!
Мы анансуем выхад беларускага выдання кнігі Дж. К. Роўлінг “ГАРЫ ПОТЭР І ТАЕМНАЯ ЗАЛА”. Нагадаем, што гэта другая кніга з серыі пра хлопчыка-чараўніка, у арыгінале твор гучыць як “Harry Potter and The Chamber of Secrets".
⠀
🕛Старт продажаў адбудзецца 26 верасня 2020 года ў Доме кнігі “Светач” (г. Мінск, пр-т Пераможцаў 11) пры супрацоўніцтве з ТАА “Белкніга”. Вас будзе чакаць самая выгадная цана на кнігу, а таксама безліч цікавых рэчаў і мерапрыемстваў – конкурсы, фотазоны, сустрэчы з цікавымі людзьмі.
⠀
📝Праз два тыдні на нашым сайце https://januskevic.by будзе адкрыты папярэдні заказ на кнігу. Сачыце за нашымі навінамі.
⠀
📖Беларускае выданне “Гары Потэра і Таемнай залы” рыхтавала каманда, ужо знаёмая вам – перакладчыца Алена Пятровіч, рэдактар Ганна Янкута, карэктар Наста Анцімонік, мастачка Крысціна Іванцова.
⠀
🖌️Вокладку для кнігі намаляваў вядомы амерыканскі мастак Браян Сэлзнік. Наша выданне мае калекцыйны характар: калі пакласці дзве кнігі побач, вы ўбачыце, што выява на вокладцы “Таемнай залы” з’яўляецца працягам выявы на першай кнізе. Нагадаем, кнігі пра Гары Потэра ў такім аздабленні ад Браяна Сэлзніка ўпершыню выйшлі ў ЗША да 20-гадовага юбілея першага выхаду знакамітых твораў Джаан Роўлінг.
⠀
Афармленне беларускага выдання “Гары Потэра і Таемнай залы” будзе такім жа якасным і стылёвым, як і першай кнігі. Колькасць старонак павялічыцца – іх будзе 360.
⠀
🧹Раманы пра Гары Потэра пабілі мноства рэкордаў і атрымалі вялікую колькасць узнагарод. Любімая прыхільнікамі ва ўсім свеце серыя кніг Дж. К. Роўлінг была прададзена агульнай колькасцю больш за 500 мільёнаў экзэмпляраў, перакладзеная на больш як 80 моў, па ёй знята восем фільмаў-блокбастараў.