«Верасень у Мінску выдае сябе спелай паннай, што не зазірае ўжо ў вочы кожнаму сустрэчнаму дню, не казеліць зрэнак падлеткам, але ўсё яшчэ какетліва падцягвае спаднічку вышэй калена, здольная спакусіць вока летнім загарам. На цьмяныя валасы кладзе плацінавы лісток клёну, а павуцінку бабінага лета, ледзь пазначаную вакол вачэй, выцірае сцяблінай зялёнай травы. Сагрэтыя днём высокія дамы і загорнутыя ў асфальт вуліцы аддаюць цяпло начам, выціскаюць восеньскі холад у карлікаватыя ростам прадмесці».
© Міхал Андрасюк «Поўня».
© Міхал Андрасюк «Поўня».