☀️Добрай раніцы, дарагія беларусы. Як і абяцалі — сёння па-беларуску.
Для рэдакцыі канала ўчорашні дзень быў складаным, паколькі віншаванні і пажаданні медыкам ліліся ракой ад вас, нашы дарагія чытачы. Вы да глыбіні душы ўразілі нас сваёй шчырасць і жаданнем данесці да Медыкаў Беларусі свае цёплыя і добрыя словы.
Менавіта гэта — якасць сапраўднага, светлага і добрага беларуса: жаданне бескарысліва, ад чыстага сэрца і без брудных намераў рабіць дабро іншым людзям. Простае, чыстае і бескарыслівае дабро. Вы ўразілі нас і мы дзякуем кожнаму з вас, хто напісаў прыемныя словы медыкам Беларусі.
Сёння мы апублікуем тыя віншаванні і пажаданні, якія не ўвайшлі ва ўчорашні дзень, а таксама некалькі іншых навін. Мы ніколі не думалі, што нам спатрэбіцца адпачынак ад свята, але ён нам сапраўды патрэбны. Але гэта вельмі прыемная стомленасць, поўная гонарам за вас і ўдзячнасцю вам, нашы дарагія беларусы з усяго свету.
Дзякуй вам!
ЗаЖыве Беларусь!
❤️Прымацоўваем кранальнае і добрае віншаванне медыкам ад мінскай Чыжоўкі
@belhalat_by