Forward from: Krumkachy
Беларуская федэрацыя футбола па запыту ФК «Слуцк» прыняла рашэнне аб пераносе стыкавых гульняў за выхад у Вышэйшую лігу на 15 і 19 снежня. Клуб лічыць, што гэтае рашэнне ўлічвае інтарэсы толькі аднаго боку і з'яўляецца несправядлівым у адносінах да НФК «Крумкачы». Мы, у сваю чаргу, рыхтуемся да гульні і зробім усё магчымае, каб матч адбыўся своечасова. Плануйце свой час і прыходзьце 2 снежня а 14-й гадзіне ў футбольны манеж (Праспект Пераможцаў 20/2), каб падтрымаць любімую каманду. Футбол будзе няглядзячы ні на што! 💪🏻