Арт Сядзіба

@artsiadziba Like 0
Is this your channel? Confirm ownership for additional features

«Арт Сядзіба» стварае попыт на беларускую мову і будуе бяспечнае асяроддзе для яе выкарыстоўвання, аб'ядноўваючы актыўную і творчую моладзь.
📝Рэклама, прапановы, заўвагі - @lepeshmode
Channel's geo & Language
Belarus, Belarusian
Category
Blogs


Channel's geo
Belarus
Channel language
Belarusian
Category
Blogs
Added to index
20.11.2017 21:02
advertising
TGStat Bot
Bot to get channel statistics without leaving Telegram
TGAlertsBot
Monitoring of keywords in channels and chats
SearcheeBot
Your guide in the world of telegram channels
1 361
members
~843
avg post reach
~2.5k
daily reach
~4
posts per day
61.9%
ERR %
10.2
citation index
Forwards & channel mentions
234 mentions of channel
7 post mentions
108 forwards
SYMBAL.BY
8 Jul, 12:26
BELARA.GA
1 Jul, 21:22
Belarus history
1 Jul, 20:14
BELARA.GA
1 Jul, 20:04
LUXTA
1 Jul, 18:45
NEXTA Live
1 Jul, 18:41
БелГазета
1 Jul, 18:08
НАЛИЦО
1 Jul, 14:50
BELARA.GA
1 Jul, 12:27
PALCHYS
1 Jul, 12:14
NEXTA
1 Jul, 12:04
Паца-Ваца
26 Jun, 18:13
SYMBAL.BY
26 Jun, 18:04
Channels quoted by @artsiadziba
Годна
13 Jul, 16:19
Годна
6 Jul, 17:38
Годна
1 Jul, 20:58
ДОРНIK 🔊
1 Jul, 11:32
ТG_Dornik
1 Jul, 11:32
Kris Help
1 Jul, 11:32
БУСел
1 Jul, 11:32
Haradzenski
1 Jul, 11:32
sacral_BY
1 Jul, 11:32
БелГазета
1 Jul, 11:32
Kris Medicine 3%
1 Jul, 11:32
НАЛИЦО
1 Jul, 11:32
Stop Luka
1 Jul, 11:32
Recent posts
Deleted
With mentions
Forwards
Арт Сядзіба 13 Jul, 16:19
🔥 Новы выпуск «Годна news»! 🔥

«Годна news» — гэта штотыднёвае шоу, якое вы маглі паглядзець на БТ, але там ужо не да жартаў. Самыя годныя навіны за тыдзень: усё сур'ёзна і лаканічна, але на вастрыні саркастычнага гумару.

У трэцім выпуску згадаем навіны за тыдзень з 6 ліпеня. Ён прынёс шмат новых выклікаў кожнаму з нас.

Спасылка: https://youtu.be/ljF8NL1cvBM
Годна News #3 / ахвяра Ціханоўскага, зварот Элайджа Вуда, выбачэнні ў міліцыі
«Годна news» — гэта штотыднёвае шоу, якое вы маглі паглядзець на БТ, але мы бліжэй да народа. Самыя годныя навіны за тыдзень: усё сур'ёзна і лаканічна, але на вастрыні саркастычнага гумару. Тут не будзе імені таго, каго нельга называць. Тут не будзе ацэнкі падзей. Толькі праўда пра Беларусь. У другім выпуску ўзгадаем навіны за тыдзень з 6 ліпеня. Ён прынёс шмат новых выклікаў кожнаму з нас. Падрабязней пра кампанію «Годна»: https://hodna.by/ Далучайцеся да старонак кампаніі ў сацыяльных сетках, каб не прапусціць годныя падзеі: https://www.instagram.com/hodnaby/ https://www.facebook.com/hodnaby/ https://t.me/hodnaby https://twitter.com/hodnaby https://vk.com/hodnaby https://ok.ru/hodnaby https://youtube.com/c/hodnaby https://tiktok.com/@hodnaby
Арт Сядзіба 12 Jul, 21:38
Які твой улюбёны трэк гурта "Петля Пристрастия" на «Бяспечным Live» ?
Опрос
  • Небо-молот
  • Сатурн
  • Цветок
  • Минотавр
  • Путь прост
  • Автоматизм
  • Лемминкайнен
  • Всем доволен
55 голосов
Арт Сядзіба 12 Jul, 21:37
Абіраем улюбёны трэк гурта "Петля Пристрастия" на «Бяспечным Live» 🎧

Паглядзець выступ гурта "Петля Пристрастия" з незвычайнай акустычнай праграмай у «Бяспечным Live» : https://youtu.be/_OkehHrqiOM
Арт Сядзіба 12 Jul, 21:37
Абіраем улюбёны трэк гурта "Петля Пристрастия" на «Бяспечным Live» 🎧

Паглядзець выступ гурта "Петля Пристрастия" з незвычайнай акустычнай праграймай у «Бяспечным Live» : https://youtu.be/_OkehHrqiOM
Бяспечны LIVE / Петля Пристрастия 21.05 / 20:30
Падтрымаць: https://molamola.by/campaigns/1343 - беларускія карткі https://www.donationalerts.com/r/youbel - усе астатнія 21 траўня а 20:30 па беларускім часе адбудзецца анлайн-канцэрт гурта «Петля Пристрастия» у фармаце акустычнага трыа. «Петля Пристрастия» — пост-панк калектыў, які мае 5 студыйных альбомаў, непаўторнае гучанне і энергетыку. Аднойчы пачуўшы, ты закахаўся назаўсёды! Гурт выступіць у фармаце акустычнага трыа з унікальнай праграмай, якая дапаможа яшчэ раз пераасэнсаваць любімыя песні. «Петля Пристрастия» скарыла не толькі ўсю Беларусь, а і вядомае шоу «Вечерний Ургант». Бяспечны LIVE — гэта анлайн-канцэрт, які ты можаш глядзець у любой кропцы свету🙌 Робім усё магчымае з «Аліварыя», каб ты не сумаваў на каранціне. Петля Пристрастия VK - https://vk.com/petlia Петля Пристрастия Instagram - https://www.instagram.com/petliaband/ Арт Сядзіба - https://www.instagram.com/artsiadziba/
Арт Сядзіба 12 Jul, 18:04
Паспей даслаць сваю песню на конкурс. ДЭДЛАЙН: 20.07 📢

«Арт Сядзіба» запускае музычны конкурс «Новае дыханне», у якім прапаноўвае музыкам інтэрпрэтаваць знакавыя песні беларускамоўнай музыкі. 🎧

Для конкурсу мы склалі спіс хітоў розных часоў, якія вартыя гучаць зараз. Але вы можаце абраць і іншы свой улюбёны беларускамоўны трэк. На конкурс чакаем відэа- або аўдыёзапісы толькі на беларускай мове. Удзельнічаць можа любы чалавек: не істотна, ці вы сольны выканаўца, ці ў вас цэлы гурт, ці вы новы чалавек на беларускай музычнай сцэне.
‼️ Свой кавер трэба даслаць на імэйл artsiadziba@gmail.com, а таксама размясціць сваю версію песні ў Instagram або IGTV з хэштэгам #новаедыханне.

Лепшыя варыянты песняў будуць выкладзеныя ў сацыяльных сетках «Арт Сядзібы», а найлепшы варыянт будзе адзначаны прызам у 500 BYN. Пераможцу абярэ журы - беларускія артысты.

Прымаюцца каверы і рэміксы ў любым музычным стылі.

Падрабязней.
Read more
Арт Сядзіба 12 Jul, 13:11
Пісьменнік Саша Філіпенка 19 чэрвеня распачынае вялікі праект «Салідарныя чытанні». Чытаюць музыкі Вольскі, Макарэвіч, гурт Naviband, комік Нарышкін, журналіст Парфёнаў і шмат хто яшчэ.

Пісьменнік Саша Філіпенка нарадзіўся ў Мінску, у студэнцкія часы пераехаў у Санкт-Пецярбург, пасля замацаваўся на тэлебачанні ў Маскве – але працягвае бываць на малой радзіме.

У свае 34 гады Філіпенка – аўтар чатырох раманаў. За кнігу «Бывший сын» ён атрымаў прэстыжную «Рускую прэмію».

https://youtu.be/T3ALsJq__QA
Read more
Арт Сядзіба 12 Jul, 12:36
Сёння свой дзень народзінаў святкуе наш сябра Мікіта Найдзёнаў.
Для вас падрыхтавалі самыя топавыя песні Мікіты і яго новы верш.

Такое жыццё: не да вершаў зусім.
То хочацца плакаць, то цягне тусіць.
То сніцца пад раніцу, як пераможам,
то як эміграцыю ўсе перамножым.

Такое жыццё і такія гады,
то прагнеш свабоды, то проста вады.
Адныя на сотках, адныя на сутках,
а ты з назіральнікаў вечна адсутных.

Ёсць рэчы, якія ніяк не спасцігнеш.
Ёсць людзі, каму больш рукі не паціснеш.
А сонца галовы пячэ і азадкі
і свеціць на чэргі і на аўтазакі.

чэрвень, 2020, Мікіта НАЙДЗЁНАЎ
Read more
Арт Сядзіба 11 Jul, 21:24
Беларускамоўны варыянт песні «Воины Света» гурта «Ляпис Трубецкой».

Воіны ранку
(С. Міхалок, пераклад З. Сасноўскі)
Am F
Рубінавы ранак, Сонца прамень
G C
Загойвае раны, выпальвае цень
Узлятай да неба, брат і сястра
Полымя грэе, адганяе страх
Радуйся молату ў моцнай руцэ
Малады вір у хуткай рацэ
Б’е барабан, Бам, Бам!
Барыкады, сябры, грукат і гам

Воіны ранку, ваяры дабра
Б’юцца да світанку, цемра каб сышла
Am F
Ваяры дабра, воіны ранку
G
Сэрцы моцныя б’юцца да світанку

Плача салдат, медаль на гімнасцёрцы
Леглі хлапцы ў палыне на прыгорцы
За хмарай дракон, каменнае сэрца
Засячы яго, каб уночы грэцца

Радуйся молату ў моцнай руцэ
Малады вір у хуткай рацэ
Б’е барабан, Бам, Бам!
Барыкады, сябры, грукат і гам

Воіны ранку, ваяры дабра
Б’юцца да світанку, цемра каб сышла
Ваяры дабра, воіны ранку
Сэрцы моцныя б’юцца да світанку
Attached file
Read more
Арт Сядзіба 10 Jul, 13:56
Падкаст "А што скажа мама?" — гэта шчырая размова паміж мамай і дачкой на жыццёвыя тэмы і сітуацыі, з якімі сутыкаюцца маладыя людзі. Аўтарка — Бася Пучынская.
Гэты падкаст прысвячаецца тым, хто разумее, як важна людзям размаўляць паміж сабой, колькі праблемаў можна было б пазбегнуць такім чынам. Падкаст і для тых, хто не можа паразмаўляць шчыра з бацькамі, і для тых, хто хоча і не ведае, з чаго пачаць, і для тых, хто проста любіць слухаць розныя жыццёвыя гісторыі.
У пілотным выпуску падкасту размова ідзе пра ранняе мацярынства і дзяцей. Кажа аўтарка падкасту: "Мама нарадзіла мяне ў 19, а я нават уявіць не магу, што ў мяне было б зараз двухгадовае дзіцё".
Пра праблемы і радасці, эмоцыі і пачуцці. Шчырая і мілая размова дачкі з мамай.
Падкаст даступны па спасылках:
на Castbox
на Яндэкс Музыцы
у VK

Пакідайце свае каментары, дзяліцеся падкастам ды размаўляйце з блізкімі ❤️
Read more
Наша Бася запускае свой аўтарскі падкаст.
Ужо запісана 3 выпускі: пра ранняе мацярынства, беларускую мову і адукацыю.

Хочаш пачуць падкаст першым?
Пішы Басі: @quinqueflora
У 2018 годзе мы прыдумалі праект "Беларускамоўныя", які паўгады праводзілі ў Менску, затым праехаліся з ім па Беларусі і запісалі серыю падкастаў.
Самае важнае, што гэты праект мы зрабілі выключна дзякуючы MOLAMOLA.🔥 А дзякуючы кавярні ГРАЙ мы мелі бясплатную пляцоўку для сустрэчаў.

Слухаць нашыя падкасты "Беларускамоўныя". Вядучая: Бася Пучынская.
СЛУХАЦЬ: https://castbox.fm/channel/id2374925
У ВК: https://vk.com/podcasts-73027848

Паслухай дасведчаных і зрабі свой крок да беларускай мовы!
Read more
Які твой улюбёны трэк Алеся-Францішка Мышкевіча на «Бяспечным Live»?
Опрос
  • Зорачкі (Ляпис Трубецкой)
  • Belarus freedom (Ляпис Трубецкой)
  • Госці (Крамбамбуля)
  • Родны край (Brutto)
  • Зубры (The Superbullz)
  • Не забываю (The Superbullz)
  • Паветраны шар (N.R.M.)
  • Тры чарапахі (N.R.M.)
  • Enter Sandman (Metallica)
98 голосов
Абіраем улюбёны трэк Алеся-Францішка Мышкевіча на «Бяспечным Live» 🎧

Паглядзець «Бяспечны Live» з Алесем: https://youtu.be/lDOJTBOPKUQ
Лета без музычных фэстаў, але з крутымі хітамі!
Першая частка хітоў лета-2020

1. NIZKIZ - Правілы https://youtu.be/PBcXACjLf0c
2. NAKA - Вам https://youtu.be/N9v-P2_220I
3. NAVIBAND - Іншымі https://youtu.be/5Oai30-Il4w
4. LEAR - На стомленых крылах https://youtu.be/FE1XFhtR7E8
5. THE SUPERBULLZ - Камяні https://youtu.be/id3VkyUK-Zc
- Купалiнка-купалiнка, цёмная ночка, дзе ж твая дочка?
- На рэйве! 🔥🔥🔥

🌿Гурт Harmonic Style Project прэзентуе песню сучаснага купальскага настрою🌿
Attached file
Янка Купала - Курган

У дзень народзінаў Янкі Купалы змяшчаем для вас аўдыё твора "Курган".

7 ліпеня 1882 года нарадзіўся класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі, духоўны лідэр беларускага нацыянальнага адраджэння Янка Купала.

Паслухай сам і перакінь іншым.
Attached file
Перыядычна на нашым канале будзем размяшчаць аўдыёкнігі нашых літаратараў. Каб Вам было зручна слухаць наўпрост з тэлеграма.
Анлайн-фэст “Паўлінка на Купалле” пройдзе з 6 па 12 ліпеня на online-пляцоўках Купалаўскага тэатра — афіцыйным сайце і на YouTube-канале тэатра.

Спектакль "Паўлінка" ужо можна паглядзець на YouTube-канале тэатра: https://www.youtube.com/watch?v=JZ62bAsZ4T4

“Паўлінка на Купалле” — сумесны праект Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Online-фэст створаны ў рамках святкавання 100 сезона і 100-годзя першага драматычнага тэатра краіны.
"Паўлінка". Спектакль
Ці знойдзецца хто з нашых гледачоў, хто ні разочку не бачыў “Паўлінку”? Тудэма-сюдэма! Калі такія ё, то запрашаем неадкладна. А хто і бачыў даўно, то тым больш! У багатым рэпертуары Купалаўскага тэатра спектакль “Паўлінка” заўсёды стаіць асобна. Найстарэйшы спектакль тэатра карыстаецца вялікай любоўю гледачоў і за доўгія гады свайго існавання ператварыўся ў сапраўдную візітоўку, сімвал Купалаўскай сцэны. І менавіта гэтай пастаноўкай у Купалаўскім тэатры штогод адкрываецца новы сезон! Звычайную гісторыю пра тое, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі, народны паэт Беларусі Янка Купала шчодра аздобіў нацыянальным каларытам і сакавітым народным гумарам.
Read more