akvieduk

@akvieduk Like 1
Is this your channel? Confirm ownership for additional features

гарадское жыццё, яго паляпшэнне, урбаністыка, псіхагеаграфія і іншыя важныя, але малазаўважныя для гараджан рэчы



візуал акрамя спацыяльна адзначанага самапальны
@napishy_akvieduku
Channel's geo & Language
Belarus, Belarusian
Category
Politics


Channel's geo
Belarus
Channel language
Belarusian
Category
Politics
Added to index
20.06.2018 13:57
advertising
SearcheeBot
Your guide in the world of telegram channels
TGAlertsBot
Monitoring of keywords in channels and chats
Telegram Analytics
Subscribe to stay informed about TGStat news.
165
members
~0
avg post reach
~1
daily reach
N/A
posts per day
N/A
ERR %
0.85
citation index
Forwards & channel mentions
10 mentions of channel
0 post mentions
24 forwards
7 Aug 2018, 01:08
7 Aug 2018, 01:08
7 Aug 2018, 01:08
7 Aug 2018, 01:08
7 Aug 2018, 01:08
7 Aug 2018, 01:08
7 Aug 2018, 01:08
7 Aug 2018, 01:08
7 Aug 2018, 01:08
7 Aug 2018, 01:08
7 Aug 2018, 01:08
7 Aug 2018, 01:08
7 Aug 2018, 01:07
7 Aug 2018, 01:07
Channels quoted by @akvieduk
Recent posts
Deleted
With mentions
Forwards
akvieduk 19 May 2019, 12:06
ці заўважалі вы - гараджане на станцыях і прыпынках выходзяць з транспарту неверагодна па-рознаму. хтосьці правярае кішэні, хтосьці глядзіць у паперу, хтосьці аглядаецца - і ўсё гэта частка аднаго і таго ж дзеяння, якое выводзіць з транспарту ў горад. давайце паназіраем у новым відэа:

https://youtu.be/-tKwmt8GODM

P.S. візуальная гарадская антрапалогія, даследаванне паводзінаў, звычак і традыцый гараджан, можа быць карыснай як для разумення горада, так і для планавання зменаў гарадскога дызайна, структуры і функцыянавання. а часам проста цікава назіраць 👽

#відэа #дэталі #транспарт
Read more
akvieduk 6 May 2019, 17:59
канал пра зеляніну Менска.

клапоцімся аб раслінах Менску: парады спецыялістаў.
абмеркаванне: @dendrohauer (мажліва атрымаць кансуальтацыю пра сад і агарод), галоўны адмін: @ShymPylGam6

https://t.me/notesbotany
akvieduk 4 May 2019, 15:02
урбаністы часта кажуць пра дызайн-код і настойваюць на яго выкананні. пры гэтым, у дызайн-кода ёсць недахопы. давайце разбярэм іх, а таксама патэнцыял развіцця 🧐

https://telegra.ph/dyzajn-kod-05-02


#універсалізацыя #шматслойнасць #мікрасупольнасці
што не так з дызайн-кодам?
урбаністы часта кажуць пра дызайн-код і настойваюць на яго выкананні, але рэдка спрабуюць палепшыць гэтую ідэю. пры гэтым, у дызайн-кода ёсць недахопы і патэнцыял для развіцця. напачатку, што ж такое дызайн-код? гэта пэўныя правілы афармлення рэкламы, шыльдаў і іншага абрамлення вулічных бізнэсаў. яго галоўная мэта - пазбавіць горад візуальнага шуму, хаатычнай рэкламы, "безгустоўных" шыльдаў і гэтак далей. многія ўрбаністы небеспрычынна сцвярджаюць, што візуальная перанасычанасць замінае і робіць вулічныя прасторы…
akvieduk 25 Apr 2019, 09:51
знак-здань (ghost sign) - выведзены ручной тыпаграфікай надпіс на сцяне, які не сцёрся/не быў зафарбаваны за шмат гадоў. больш за ўсё знакаў-зданяў адносяцца да дзевятнаццатага-сярэдзіны дваццатага стагоддзя. на іх звычайна - ці рэклама, ці назвы ўстановаў, якія месціліся ў будынку калі надпіс наносіўся. знакі-здані - яшчэ адзін элемент гарадской шматслойнасці і напаўнення горада вобразамі.

#шматслойнасць #гісторыя #дэталі
Read more
akvieduk 18 Apr 2019, 23:59
гараджане часта праходзяць прыпынак ці некалькі, калі ведаюць, што транспартнага сродку яшчэ трэба доўга чакаць ці калі фрагмент дарогі перагружаны. але як мы гэта робім і як гэта ўплывае на нашы стасункі з горадам? глядзіце ў сённяшнім відэа 🚃

https://youtu.be/4x9T7Afzjfg


#транспарт #кірункі #відэа
akvieduk 11 Apr 2019, 18:33
прыклад псіхагеаграфіі ў сучаснай Беларусі - mmmmapa.by. яна цікавая не столькі тым, што яе можна калектыўна расфарбоўваць - адметна тое, што гэта не дакладная мапа, а зборнік асацыяцыяў і гарадскіх вобразаў. мапа прамалёўвае культавыя мясціны, абыходзячы тое, што не кідаецца ў вочы, калі ідзёш па горадзе. больш за тое, яна далучае да месцаў асацыяцыі і персанажаў. на фестывальна-тусовачнай Кастрычніцкай - карнавальшчыца, у дварах за Плошчай перамогі (якія запомніліся з-за Ў, Падземкі і не толькі) нясуць карціну, ля акадэміі МУС - аўтазак, а па ўзберажжы Свіслачы - бегуны. гэтая мапа псіхагеаграфічна адлюстроўвае тое, як яе аўтары бачаць Мінск і з якімі вобразамі ў іх асацыююцца розныя яго месцы.


#праекты #мапы
Read more
akvieduk 4 Apr 2019, 20:15
урбаністыка сёння даволі папулярная, але гэта не адзіная гарадская навука. а ці чулі вы штосьці пра псіхагеаграфію? (лева=так, права=не)
👈 9
👉 42
akvieduk 30 Mar 2019, 01:04
🚦што такое дрэнны светлафор?🚦

https://telegra.ph/ehkzehkucyya-svetlaforam-03-29-5 #відэа #дэталі
akvieduk 28 Mar 2019, 17:24
заўтра
akvieduk 21 Mar 2019, 20:29
Спешите видеть - нацкиностудия выложила на своём ютуб-канале документальный фильм 1954 года о восстановленном после войны Минске.

Такого города вы точно не видели:
https://youtu.be/y8bwaNBnPmo
akvieduk 21 Mar 2019, 20:29
калісьці на канале была нататка пра пасляваенную перабудову Менска. калі табе цікавы Мінск і тое, як ён выглядаў тады, калі яго новы вобраз толькі пачаў складацца - абавязкова паглядзі гэтую дакументалку. так, ідэалізаваную і ангажаваную, але прыгожую і адметную

#гісторыя #відэа
Read more
akvieduk 14 Mar 2019, 23:11
гарадскія даследаванні закранаюць і соцыум. у віктарыянскім Лондане, найвялікшым на той час горадзе планеты, уплывовым даследчыкам быў Чарльз Бут. ён з камандай абышоў літаральна кожны дом мегаполіса і склаў унікальную мапу беднасці, пазначаючы пры гэтым шмат цікавостак пра лонданцаў, пра супольнасці эмігрантаў, пра маргінальныя групы - і не толькі. рэзультат уражвае - можна комплексна агледзець горад і зразумець, як у ім ужываліся багатыя і бедныя раёны, дзе насельніцтва было змяшаным, дзе і што знаходзілі даследчыкі і на што было падобным жыццё горада ў той час.

гэтыя даследаванні сёння дасяжныя ў зручнай інтэрактыўнай форме на сайце https://booth.lse.ac.uk - там можна тэзісна пабачыць і асноўныя высновы, і доўга разглядаць дасканалую мапу сацыяльных класаў, і чытаць далучаныя да геалакацыі нататнікі даследчыкаў. неверагодна якасная і цікавая рэч!


#гісторыя #асобы
Read more
akvieduk 9 Mar 2019, 21:28
у чым асаблівасці таго, як мінчане перамяшчаюцца па горадзе? сёння разглядаем кірункі і тое, як яны ўплываюць на горад. 🐾

https://telegra.ph/gorad-k%D1%96runka%D1%9E-03-09-2 #структура #кірункі
горад кірункаў
структурна Мінск не рэгулярны, але і не заблытаны. адлегласці між паваротамі і вуліцамі, рэльеф, Свіслач і разнастайнае горадапланаванне спрыяюць утварэнню кірункаў. дык што такое кірункі і які ўплыў яны маюць? кірунак - малаварыятыўны шлях, які мае фізічнае структурна-гарадское напаўненне ён суб'ектыўны, хоць часта супадае ў розных людзей. напрыклад, асабісты досвед паказвае, што ад плошчы перамогі да Нямігі ідзеш такім кірункам (выдзелена чырвоным): кірунак - не маршрут. ён - яго пашырэнне, памножанае на…
akvieduk 4 Mar 2019, 12:11
akvieduk 28 Feb 2019, 23:36
🏘структура гарадоў уплывае як на лад жыцця, так і на наша ўспрыяцце наваколля. але як менавіта?

пра гэта - новая серыя нататак. для пачатку, разбярэмся з гісторыяй гарадской структуры (а яна цікавая і нелінейная!) 🤓

https://telegra.ph/nerehgulyarny-gorad-02-27 #структура #гісторыя
akvieduk 25 Feb 2019, 13:41
akvieduk 21 Feb 2019, 12:29
як фланёры дапамагаюць і сабе, і гораду?🚶‍♀️

чытай кароткую нататку👇

https://telegra.ph/navoshta-flanyory-suchasnamu-M%D1%96nsku-02-21 #універсалізацыя #тэмп
навошта фланёры сучаснаму Мінску?
фланёр - той, хто без мэты бадзяецца па горадзе. ён нікуды не спяшаецца, у яго няма канкрэтных пунтаў А і Б. горад для фланёра - не дарога, а пясочніца. дык давайце разбярэмся, навошта быць фланёрам у сённяшнім Мінску? 1. гэта незвычайна у беларускіх гарадах адначасова адбываюцца глабалізацыя, лакалізацыя, разбурэнне, джэнтрыфікацыя, ушчыльненне і безліч іншых працэсаў. і на фоне ўсяго гэтага па вуліцы ідзе - не бяжыць - фланёр. яшчэ пару гадзін таму ён бёг на сустрэчу, а заўтра пабяжыць на працу - але канкрэтна…
akvieduk 18 Feb 2019, 11:27
вельмі магчыма, што мы знаходзімся на мяжы новага залатога веку гарадской супольнасці. з чаго б такі аптымізм? давайце разбярэмся🦄

https://telegra.ph/yak-%D1%96ntehrneht-peratvarae-nas-u-garadzhan-02-01 #тэхналогіі #мікрасупольнасці
як інтэрнэт ператварае нас у гараджан?
большасць людзей сёння жывуць у гарадах, але ці ў поўнай меры мы гараджане? алгарытм жыцця просты - прачнуцца, паехаць з мікрараёну ці прыгараду на працу ў даўнтаўн, пасля завітаць у гіпермаркет і вярнуцца дадому. сучасны гараджанін мала ўзаемадзейнічае з мінакамі і не ўяўляе сябе часткай вялікай гарадской супольнасці, бо горад за апошнія 150 гадоў зрабілася занадта вялікай мегамашынай, каб у поўнай меры атаесамляць сябе з ёй. гараджанін, які браў Бастылію - зусім іншы гараджанін, чым той, які бярэ БігМак…
akvieduk 14 Feb 2019, 19:18
🔥новы сезон🔥⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀
⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀
2019 для канала - год даследаванняў і дэталяў. асноўны фокус будзе на мікрасупольнасцях - і на тым, як яны фарміруюць горад.

🏘 будзе шмат пра тое, як функцыянуе квартал, вуліца, раён і нават пад'езд.

📱 даследуем, як сучасныя тэхналогіі развіваюць новы тып гараджаніна

🗺 разгледзім структуру горада і тое, як яна ўплывае на людзей

а галоўнае - паспрабуем зразумець, як з дапамогай гэтых і многіх іншых ведаў рабіць беларускія гарады лепей
Read more
akvieduk 14 Feb 2019, 19:18