Год таму аб’ядналіся штабы
Роўна год таму, 16 ліпеня 2020 года адбылася адна з ключавых падзей перадвыбарнай гонкі.
Пра аб’яднанне аб’явілі штабы Віктара Бабарыкі, Валера Цапкалы і Святланы Ціханоўскай. Першыя два не былі зарэгістраваныя ў якасці кандыдатаў.
Пра гэтае рашэнне аб’явілі на прэс-канферэнцыі Марыя Калеснікава, Святлана Ціханоўская і Вераніка Цапкала. Як прызналася Святлана, рашэнне яны прынялі за 15 хвілін.
Цягам наступнага месяца менавіта гэтае трыа, якое актыўна сустракалася з выбарцамі па ўсёй Беларусі, стала сімвалам пратэстаў.
(С) "Наша Ніва"