❗️У шклоўскай калоніі за адказы на лісты салідарнасці палітвязняў караюць ШІЗА
Як распавёў сваякам адзін са зняволеных папраўчай калоніі №17 у Шклове, што, калі палітвязні адказваюць на лісты падтрымкі чужых людзей, то іх адпраўляюць у штрафны ізалятар. "Прыходзяць лісты, вельмі радыя падтрымцы, але калі адказваць на лісты чужых людзей, адразу трапляеш у ШІЗА", — перадаюць @prisoners_spring96 словы палітзняволенага сваяка.
На дадзены момант у ВК №17 знаходзіцца 39 палітвязняў. Сярод іх — палітык і пісьменнік Павел Севярынец, бубнач Аляксей Санчук, пінскі акцёр Сяргей Волкаў ды іншыя.
❗️ Варта падтрымліваць палітвязняў, нават калі не атрымліваеце адказаў на лісты.
Крыніца: @by_culture