Беларускі ПЭН


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian


Навіны культуры.
Аператыўная інфармацыя Беларускага ПЭНа.

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Statistics
Posts filter


Сустрэчы з сябрамі Беларускага ПЭНа ў розных гарадах свету!

Найбліжэйшыя дні багатыя на розныя літаратурныя падзеі з удзелам сябраў Беларускага ПЭНа. Шукайце вашыя гарады, захоўвайце даты і прыходзьце на сустрэчы з нашымі літаратаркамі і літаратарамі!

Імпрэза «120 хвілін для Беларусі» з удзелам Юліі Цімафеевай, Альгерда Бахарэвіча і Лявона Вольскага
⏰ 20 красавіка, 20:00
📍 Фрайбург, Theater Freiburg – Kleines Haus, Bertoldstr. 46
👉 Дэталі

Перформанс Артура Камароўскага «290», прысвечаны ўгодкам Чарнобыльскай катастрофы
⏰ 21 красавіка, 17:00
📍 Варшава, Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11
👉 Дэталі

Прэзентацыя зборніка дэкаланіяльных тэкстаў «Карані / Лісце»
⏰ 23 красавіка, 19:00–20:30
📍 Тбілісі, прастора «Кропка»
👉 Дэталі

Творчая сустрэча з паэтам Андрэем Хадановічам
⏰ 23 красавіка, 19:00
📍 Варшава, Беларускі моладзевы хаб, Dożynkowa, 6a
👉 Дэталі

Прэзентацыя кнігі Ганны Комар «Калі я выйду на волю»
⏰ 27 красавіка, 15:30
📍 Лондан, Francis Skaryna Belarusian Library and Museum
👉 Дэталі


☄️ Распачаўся набор на літаратурныя рэзідэнцыі ў Гданьску!

Інстытут гарадской культуры (Instytut Kultury Miejskiej) абвяшчае набор на праграму літаратурных рэзідэнцый у Гданьску для аўтарак і аўтараў, перакладчыц і перакладчыкаў, а таксама даследчыц і даследчыкаў культуры з Польшчы, Беларусі і Украіны.

Арганізатары прапануюць:
〰️ пражыванне;
〰️ матэрыяльную і лагістычную падтрымку;
〰️ стыпендыю да 4400 злотых брута.

Вы можаце падавацца, калі:
🔅 маеце апублікаваную (у друкаваным выглядзе) прынамсі адну кнігу;
🔅 проста цяпер працуеце над літаратурным праектам.

Рэзідэнцыі могуць доўжыцца ад 2 да 6 тыдняў, пачнуцца ў канцы траўня і працягнуцца да канца 2024 года. Даты будуць узгадняцца непасрэдна з рэзідэнткамі і рэзідэнтамі, якія пройдуць адбор.

⌛️ Дэдлайн: 5 траўня.
👉 Падаць заяўку.


🔏Працягваем хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры.

На 15 красавіка 2024 года: Людзей Слова ў няволі – не менш за 36, дзеячаў культуры ў няволі – не менш за 155.

📍 Палітзняволеных музыкаў гурта «Nizkiz» дадалі ў «спіс экстрэмістаў».

📍 Праваабаронца Алесь Бяляцкі ўтрымліваецца ў адзіночнай камеры ў калоніі № 9 у Горках, стан ягонага здароўя пагаршаецца.

📍 Марыя Калеснікава трапіла ў калоніі ў поўную ізаляцыю – яе змясцілі ў памяшканне камернага тыпу.

📍 Паэт і хрысціянскі прапаведнік Сяргей Мельянец правёў пад арыштам два адміністрацыйныя тэрміны агульнай працягласцю 25 сутак.

📍 Звольнены дырэктар Беларускага тэатра лялек Дзмітрый Сямёнаў.

🗝 Больш інфармацыі пра затрыманні і арышты дзеячаў культуры, умовы ў месцах пазбаўлення волі, звальненні за грамадзянскую пазіцыю, катаванні зняволеных чытайце на сайце ПЭНа.

Падтрымаць нашу дзейнасць на Patreon🔖


📺 Яшчэ адно інтэрв’ю Таццяны Нядбай: гэтым разам пра прэмію Анемпадыстава

Учора журы прэміі за найлепшую кніжную вокладку абвясціла кароткі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду за 2022 год. У эфіры тэлеканала «Белсат», генеральнага партнёра прэміі, старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Надбай расказала, як змяняецца стаўленне аўтараў да візуальнага афармлення сваіх кніг, а таксама пра вокладкі, дызайн для якіх рабіў сам Міхал Анемпадыстаў.

А яшчэ Таццяна паказала ў эфіры ўзнагароду, якую атрымае пераможца 😊

Глядзіце інтэрв’ю цалкам на сайце «Белсата».
🎞 Таймінг інтэрв’ю з Таццянай: 00:46:48 – 00:56:40 (на жаль, трэба матаць самім).

Пра шорт-ліст прэміі чытайце тут.

💃 Цырымонія абвяшчэння пераможцы адбудзецца 7 траўня ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве!


🔏 Таццяна Нядбай: Лічым небяспечным называць пераможцаў прэміі, якія знаходзяцца ў Беларусі

На радыё «Рацыя» выйшла гутарка са старшынёй Беларускага ПЭНа Таццянай Нядбай. Таццяна распавяла пра паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі на беларускай мове. Прэмія на днях абвясціла прыём заявак.

Адна з важных асаблівасцяў сёлетняй прэміі – магчымасць захаваць ананімнасць для аўтараў, якія застаюцца ў Беларусі. Вось як пра гэта распавядае старшыня ПЭНа:

«На жаль, у сувязі з тым, што імя патронкі прэміі Наталлі Арсенневай – аўтаркі нашага гімна “Магутны Божа” – лукашэнкаўская прапаганда зневажае і выкарыстоўвае ў выключна негатыўных кантэкстах, мы не лічым бяспечным абвяшчаць пераможцаў прэміі, якія знаходзяцца ў Беларусі. І таму, насуперак прыродзе прэміі, мы вырашылі не публічыць тых, хто не гатовы публічна называцца лаўрэатам».

🎧 Цалкам гутарку слухайце тут.

🐝 Даведацца болей пра прэмію і падаць заяўку можна тут.
⌛️ Дэдлайн: 5 траўня.

Фота: радыё «Рацыя».


⚡️ Гутарка з Вальжынай Морт “Dissident Writers”

😢 UPD. На жаль, частка дыскусіі менавіта з Вальжынай не будзе транслявацца.

Экспрэс-навіна для аматараў позна класціся спаць 🌗 і жыхароў злева ад Грынвічу: сёння ўночы вы можаце паслухаць анлайн-гутарку з беларускай паэткай Вальжынай Морт і старшынёй Pen America Suzanne Nossel.

Падчас размовы будзе абмеркаваная роля пісьменнікаў-іншадумцаў у розных краінах свету, у тым ліку ў Беларусі, Расіі і Кітаі, а таксама – якія літаратурныя галасы зараз падштурхоўваюць грамадства быць больш гуманным і якая можа быць роля самога грамадства ў адносінах да аўтараў-дысідэнтаў.

❗️ Гутарка будзе па-англійску.

⏰ Час: 17 красавіка, 6 pm EDT (18 красавіка 01:00 па Мінскім часе)
💡 Зарэгістравацца тут.


«Беларуская культура не мае сваёй дзяржавы»: інтэрв’ю з Таццянай Нядбай ❤️

Reform.news выпусціла вялікае інтэрв’ю са старшынёй Беларускага ПЭНа Таццянай Нядбай. У ім Таццяна расказвае, як мы адаптаваліся да новай рэчаіснасці, чаму эміграцыя робіць беларускую літаратуру больш адкрытай і што матывуе персанальна яе не спыняць дзейнасці:

«Мне вельмі радасна, што мы захавалі сваю сутнасць. Пасля ліквідацыі ПЭН абвясціў «Маніфест няпэўнага часу», у якім дэклараваў, што ўсё, што мы робім, мы робім з думкамі пра Беларусь і для Беларусі, а асноўным крытэрам прыналежнасці да беларускай культурнай супольнасці мы бачым не тэрытарыяльны, а каштоўнасны».


👉 Чытайце інтэрв’ю цалкам на сайце reform.news, а парачку цытат з яго – у картках.

Фота: reform.news.



8 last posts shown.