Купалле з Варганам на Запаветным Востраве 2021
Паводле народнага календара, у ноч з 6 на 7 ліпеня адзначалася Купалле – свята найвышэйшага росквіту жыватворных сіл зямлі.
Асабліва моцнай і трывалай купальская традыцыя была на Падзвінні, дзе да сёняшняга дня людзі паляць агні ў купальскую ноч, а бабулі яшчэ памятаюць старажытныя купальскія песні...