Nota Pratэstu


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Music


Лепшая беларуская музыка ў адным канале.
Наш чат-бот: @NotaPratestuBy_bot

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Music
Statistics
Posts filter


Прывітанне, чароўныя! Усё ж такі ніколі не здолееш напіцца беларускай творчасцю! Наколькі ж нашыя людзі Беларускія ТАЛЕНАВІТЫЯ! Здавалася б ну вось ну куды ўжо лепш, а яны ізноў яшчэ больш моцна разшыраюць тваю свядомасць пры дапамозе сваёй несамавітай таленавітасці! Шэраговы цудоўны твор ад Змітра Vincent. Віншуем усіх з надыходзячымі Калядамі і Новым годам! Зычым Вясёлых свят! І памятайце: " Усё будзе ДОБРА! " Жыве Беларусь!


Прывітанне, шаноўныя. Гэта проста немагчыма было не адціснуць на Ноце Пратэсту! Лепшага нічога не было ўжо з пару гадоў! Прыемнага праслухоўвання. Асалода! Жыве Беларусь!




Усім прывітанне, шаноўныя сябры! Ад усяго сэрца шчыра віншуем вас з новым годам! Няхай 2023 год прынясе толькі цяпло і дабрату, а ўсе мары спэўняцца! Жадаем каб скончыліся усе неадэкватныя і жахлівыя падзеі! Каб у вашых дамах зноў збіраліся блізкія ды сябры за пяшчотнымі ды прыемнымі размовамі! Моцнага вам здароўя! Волі, незалежнасці, упэўненасці! Жыве Беларусь! З Новым Годам!




Прывітанне, шаноўныя! Шчыра віншуем усіх вас з надыходзячымі Калядамі і новым годам! Зычым вам усім дабра, цяпла й пяшчоты! Моцнага здароўя! Неўміраючай веры ў дабро - яно заўсёды атачае нас, трэба толькі аглядзецца... А мы будзем падкідваць цудоўныя музычныя адціначкі для добрага настрою!






Прывітанне, шаноўныя. Сёння свядомыя Беларусы ганарацца падзеямі й учынкамі нашых продкаў! Сёння можна разштурхаць сваё уяўленне, каб уявіць маштабы гэтай падзеі! Ну і можна дазволіць сабе памарыць, а лепей запланаваць штосці, што мы пакінем сваім нашчадкам у сучаснай альбо будучай Беларускай гісторыі.
8 верасня ў Беларусі адзначаецца неафіцыйны Дзень беларускай вайсковай славы — у гонар бітвы пад Оршай 1514 года.
Падчас гэтай бітвы князь Канстанцін Астрожскі, які меў каля 30 тысяч ваяроў, перамог войска Маскоўскага княства, якое, па некаторых падліках, складалася з 80 тысяч чалавек.
Аршанская бітва — адна з найбольш значных перамог войска Вялікага княства Літоўскага.


Прывітанне, шаноўныя сябры! Усіх віншуем з 1 верасня, з пачаткам навучальнага году, а для некаторых з нас і з першымі крокамі нашых дзяцей па галосных школьных калідорах! Няхай веды усім даюцца лягчэй, зычым усім плённа працаваць над адукацыяй асабістай і тым больш базавай школьнай! Шчыра заўважым, што нашая нацыя можа вельмі шмат чаму навучыць многія іншыя народы! Жадаем усім моцы ператрываць гэтыя складаныя часы для нашага народу, а лягчэй гэта зрабіць разумнаму і адукаванаму чалавеку! З днём ведаў усіх вас! Любіце сябе, сваю радзіму, сваю годнасць! Як пісаў Вінцэсь Клімус " Любіць радзіму - гэта проста. Ня проста - на радзіме жыць". Але мы ствараем самі свой свет! Усім моцы й цярплівасці на нашым сумесным шляху! Дабранач, сябры.


І яшчэ адна навіна ад гурта Relikt - гэта альбом-падарожжа ў залатыя часы беларускага рока.

Беларускі рок-гурт выдаў альбом «Byli, Jość, Budziem» — на ім змясціліся кампазіцыі культавых гуртоў і выканаўцаў з 1980-90-х: «Мроя», ULIS, «Бонда», «Камэлот», Сяржук Сокалаў-Воюш і іншых.

На вокладцы «Byli, Jość, Budziem» выяўленыны стылізаваны партрэт культавага беларускага музычнага журналіста і крытыка Вітаўта Мартыненкі.

«Гэтым альбомам мы хацелі аддаць даніну павагі не толькі «генералам айчыннага року», але і такім асобам, як, напрыклад, Анатоль Мяльгуй, Вітаўт Мартыненка, Сяргей Філімонаў, — усім тым, хто рупіўся на ніве Беларушчыны», — падкрэслівае Аляксандр Дземідзенка.
Byli, Jość, Budziem, by Relikt
10 track album


Беларускі гурт Relikt выпусціў кліп на песню “Не задавай сэрцу тугі”. Відэа здымалі яшчэ ў 2019 годзе, падчас запісу альбома “Дрэва жыцця”. Цяпер музыкі — па-за межамі Беларусі. І сумуюць па звычайных справах, якія раней напаўнялі іх жыццё.

“Мы гуляем па горадзе, займаемся творчасцю з сябрамі ў студыі і прыгадваем усё тое найлепшае, з чаго складалася жыццё беларусаў: сустрэчы, размовы, шпацыры… Усё тое, што кожны мог рабіць раней не задумваючыся, але чаго цяпер шмат хто пазбаўлены, — тлумачыць лідар гурта бубнач Аляксандр Дземідзенка. — І ўсё ж не трэба губляць надзеі, бо разам можна перадолець любыя абставіны, і пра гэта ўласна і вядзецца ў песні".


У гурта AKUTE выйшла першая за доўгі час песня
Гэта першы трэк пасля выхаду апошняга альбома V у 2019 годзе.

Таксама паслухаць песню можна ў Spotify, Яндэксе, Apple Music.


У Варшаве на беразе Віслы адбудзецца дабрачынны оўпэн-эйр «ГРАЙ»

Калі: 3 верасня (субота), ад 16:00.
Дзе: Варшава, “Puerto Mexicana” (Wał Miedzeszyński 407).

Выступяць Лявон Вольскі, Юрый Стыльскi (Дай Дарогу!), Наста Шпакоўская (NAKA), Аляксандр Памiдораў, Алесь Дзянiсаў (Dzieciuki), Atesta.

Вядучая — Марына Савіцкая.

Акрамя музычнай праграмы, падчас фэсту можна будзе напісаць лісты палітвязням, пачаставацца на фудкорце альбо набыць цікавую і эксклюзіўную рэч на арт-маркеце (карціны беларускіх мастакоў, адзенне, аксэсуары, сувеніры з нацыянальнай сімволікай і г.д.).

Ад 16 гадзіны і да асноўнай музычнай праграмы будзе вольная сцэна, на якой заграюць маладыя беларускія выканаўцы.

Частка сродкаў ад продажу квіткоў пойдзе на дапамогу беларускім музыкам, пацярпелым ад рэжыму. Купіць квіток можна па спасылцы.


Спявачка Мэрыем Герасіменка не выйшла на волю пасля 15 сутак арышту, ёй прысудзілі яшчэ 15 сутак.

Нагадаем, што Мэры затрымалі пасля выканання на Зыбіцкай песень украінскага гурта "Акіян Эльзы".
Канцэрт назвалі «бчб-шным шабашам», а выканаўцу — «змагарскай сьпявачкай ротам».


Прывітанне, шаноўныя, і вось нарэшце пачынаем працягваць знаёміць вас з новымі, і ня толькі, творамі нашых цудоўных музыкаў! А пры тым яшчэ і працягваем пашыраць нашую базу кампазіцый. Сёння прапануем паслухаць новы кавалак ад мужных супербулзаў. Усім добрага настрою! 🤘


Прывітанне, шаноўныя сябры! Мы проста не можам не выкласці гэтую моц! Праз адсутнасць часу, а так сама праз глыбокую двухгадовую дэпрэсію, каторая скончылася прыкладна месяц таму, мы не падрымлівалі актыўнасць на нашым канале. Але пры гэтым усе музычныя навіны заўседы намі адслежваліся, шмат з каторых, дарэчы, мы сабе натавалі. Таму ад панядзелку штодня мы будзем дадаваць музычна-культурныя навіны, каторыя адбываюцца і адбываліся на працягу гэтага часу што мы адсутнічалі. Фармат нашых апытанак верагодна зменіцца на больш сціслы. Дзякуй за ўвагу і разуменне! Так сама чакаем на вашыя прапановы ў наш чат-бот @NotaPratestuBy_bot . Жыве Беларусь і БУДЗЕ ЖЫЦЬ ВЕЧНА!




Прывітанне, шаноўныя! Праз шэраг сумных падзей штотыдзень адкладваем старт працы нашага каналу напасля. Але ж сёння прамаўчаць проста немагчыма! Ды й не паслухаць у гэты цудоўны святочны дзень некалькі пяшчотных ды моцных Беларускіх песень, проста немагчыма! Віншуем Вас усіх са святам! Ціснем, беражом сябе і блізкіх, дапамагаем нашым моцным хлопцам, каторыя удзельнічаюць у вызваленні Украіны ад Маскальскай мразоты, ды й проста дапамагаем сапраўдным Беларусампа ўсім свеце! Яшчэ раз са святам!! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!!



20 last posts shown.

96

subscribers
Channel statistics