Forward from: Думаць Беларусь
Андрэй Ягораў: Расея выкарыстоўвае паўзучую анэксію Беларусі
Мінск з афіцыйным візітам наведаў расейскі прэм’ер-міністр Мішусцін, ён прывёз план абʼяднання расейскай і беларускай падатковых сістэм.
Пераход на адзіную сістэму падаткаў і збораў — саступка ў незалежнасці і стрэл у нагу беларускай гаспадарцы, бо нашая падатковая сістэма не горшая за суседскую, перакананы палітолаг Андрэй Ягораў:
"Падатковая сістэма адаптаваная пад патрэбы эканомікі краіны і пад структуру эканомікі. Беларуская эканоміка вельмі моцна адрозніваецца ад расейскай эканомікі. Уніфікацыя падатковага заканадаўства значна абмяжоўвае магчымасць эканамічнага рэгулявання для Беларусі і фактычна аднімае з рук беларускага ўрада такі моцны фінансавы рэгулятар, як падаткі", — тлумачыць "Белсату" палітолаг.
Іншымі словамі, калі падатковыя ільготы і абмежаванні будзе вызначаць Крэмль, то ў інтарэсах сваіх бізнесаў.
"Расея выкарыстоўвае паўзучую, гібрыдную інтэграцыю або анэксію Беларусі, спрабуючы калі не цалкам забраць беларускі суверэнітэт, то па кавалках. І падатковы суверэнітэт, эканамічны суверэнітэт — гэта тое, што Расея можа зрабіць зараз", — кажа Андрэй Ягораў.
Лукашэнку ўсё цяжэй утрымліваць рычагі ўлады ва ўмовах і палітычнага крызісу, і эканамічнага запавольвання, кажа палітолаг. А каманда Пуціна прапаноўвае адзіныя ўмовы гаспадарання і расейскія кошты на газ і нафту ў абмен на гэтыя самыя рычагі кіравання.
@methodology_by