🎉24 сакавіка 2023 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны 60-годдзю ўзорнага ансамбля песні і танца “Зорачка”.
✨Калектыў – удзельнік міжнародных фестываляў, рэспубліканскіх і гарадскіх святаў, неаднаразова ўзнагароджаны дыпломамі і ганаровымі граматамі міжнароднага і рэспубліканскага значэння.
❗️З 1996 года калектывам кіруе Ала Міхайлаўна Навіцкая – уладальнік нагруднага знака Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь “Выдатнік адукацыі”, нагруднага знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”, член журы рэгіянальных і рэспубліканскіх фестываляў і конкурсаў мастацкай самадзейнасці.
💥У святочным канцэрце прынялі ўдзел выхаванцы і выпускнікі “Зорачкі” розных гадоў. З віншаваннямі і творчымі падарункамі прыйшлі павіншаваць юбіляраў сябры калектыву.