Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Politics


Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага
Сайт Палка: www.kalinouski.org
Далучыцца да Палка: @Rekrut_PKK_bot
Кантакт для СМІ і іншых асоб: @PKK_media_bot

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Politics
Statistics
Posts filter


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
«Seek and Destroy» – «Знайсці і знішчыць» 🎯

Разлік аўтаматычнага гранатамёту H&K GMG Палка Каліноўскага разам з ўкраінскімі мінамётамі і гарматамі зрабілі сапраўднае пекла для акупантаў. Харкаўскі накірунак, раён Ліпцаў.

Падпісвайцеся на нашыя сацыяльныя сеткі:
🎞 YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram

Нас можна падтрымаць тут


Два гады таму загінуў наш пабрацім, ваяр Батальёну Волат Палка Каліноўскага. Ён стаў нашай першай цяжкой стратай у кампаніі па абароне Бахмута.

Героі не паміраюць, пакуль жыве памяць пра іх! 🫡


🧍‍♂«Падрыхтоўцы людзей надаецца вялікая ўвага, бо за тры-чатыры тыдні ім трэба даведацца столькі інфармацыі, колькі, калі б не вайна, яны маглі б вучыць тры-чатыры месяцы»

Журналісты інтэрнэт партала Люстэрка ўзялі інтэрв'ю ў інструктара Палка Каліноўскага з пазыўным "Джэсіка". Гэта гісторыя пра байца, які змог пераасэнсаваць усё і застацца ў Палку, нягледзячы на псіхалагічныя траўмы з-за вайны. Падрабязней пра яго баявы шлях ды аб навучанні ў нашым падраздзяленні чытайце па гэтай спасылцы.


👍 Полк імя Кастуся Каліноўскага выказвае шчырыя падзякі:

Валанцерам арганізацыі Radical aid Force і ўсім неабякавым людзям за ўдзел у зборы сродкаў на бус для групы агнявой падтрымкі Палка Каліноўскага.

Аляксандру Рыкаву і ягонай супольнасці Balaganoff за перарададзеныя нам 10 FPV-дронаў.

Разам да перамогі! Слава Украіне!  🇺🇦 Жыве Беларусь! ✊


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Группа агнявой падтрымкі Палка Каліноўскага знішчае ворага на Харкаўскім накірунку 🔥

На відэа праца разлікаў аўтаматычных станкавых гранатамётаў МК-19 та H&K GMG.

Жадаеш далучыцца да нас і знішчаць акупантаў разам з намі? Пішы на: @Rekrut_PKK_bot


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Памяці нявінна расстраляных 🕯

29-30 кастрычніка 1937 году ў Менску савецкія чэкісты расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, сярод якіх было 22 літаратары.


😉 100 дзён з пачатку рэформ

Менавіта столькі прашло з моманту, як камандаванне Палка імя Кастуся Каліноўскага публічна абвесціла аб рэформах нашага падраздзялення. Нягледзячы на ​​тое, што прайшло не так шмат часу, мы гатовы падзяліцца некаторымі поспехамі і расказаць аб праблемах, з якімі сутыкнуліся.

Журналісты рэдакцыі сайта Белсат узялі інтэрв'ю ў камандзіра Палка Каліноўскага Павла "Дзядзькі" Шурмея аб ходзе рэформ. Мы перадрукоўваем фрагмент іх матэрыялу.

Усе падрабязнасці чытайце на нашым афіцыйным сайце


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
😉 Беларусы знішчаюць расейскіх акупантаў на харкаўшчыне ✈️

Вашай увазе вынікі працы аператараў FPV Палка Каліноўскага на харкаўскім накірунку. Знішчаная тэхніка і бронетэхніка ворага, мінамёты і артылерыя, склады бк, асабовы склад і ягоныя месцы дыслакацыі.

Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Сайт | Ютуб


Сябры! Нашым мінамётчыкам патрэбна ваша дапамога!

Некалькі месяцаў таму ў прыфрантавым горадзе ворагі мэтанакіравана здзейснілі падпал машыны мінамётчыкаў Палка Каліноўскага. Нажаль, машына, якая выкарыстоўвалася для баявой працы, не прыдатная для рамонту.

Нашым ваярам патрэбна новая машына, якая неабходна для працягу баявой працы, а менавіта, каб: праводзіць ратацыі, падвозіць мінамёт і боепрыпасы, харчы і ваду на пазіцыі.
Хлопцы вельмі разлічваюць на вашую дапамогу. Падтрымайце іх збор якой заўгодна сумай.

Банка: https://send.monobank.ua/jar/2zsdimERt3
Карта(украінскія грыўні): 5375 4112 2244 7760
PayPal: nelsongarbo.vm@gmail.com

Падзяліцеся гэтым пастом.
Дзякуем за падтрымку! Жыве Беларусь! Слава Украіне!


👍 Полк імя Кастуся Каліноўскага выказвае шчырыя падзякі:

✊ Беларусам Бельгіі за перарададзеныя рухавікі для бусаў VW T-4. Рухавікі дапамогуць нам вярнуць да жыцця нашыя баявыя машыны.
🇺🇦 Аляксандру Рыкаву і ягонай супольнасці Balaganoff за перарададзеныя нам FPV-дроны, якія дапамогуць у вызваленні Украіны ад расейскіх акупантаў.

Разам да перамогі! Слава Украіне! Жыве Беларусь!


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Ваяры Палка Каліноўскага прынялі актыўны ўдзел у вызваленні ўкраінскай тэрыторыі каля Ліпцаў пад Харкавам

У выніку працы ўсіх падраздзяленняў Палка ў дадзеным сектары былі ліквідаваныя дзясяткі расейскіх акупантаў, некалькі ўзятыя ў палон; знішчаны і пашкоджаны некалькі адзінак варожай тэхнікі, мінамёты і гарматы.
На відэа праца пяхоты Палка імя Кастуся Каліноўскага са cмежнымі украінскімі падраздзяленнямі.

Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Сайт | Ютуб


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Падтрымліваем «Буханкацыд» 🔥

Аператары FPV Палка Каліноўскага далучыліся да акцыі «Буханкоцид» і знішчылі варожую машыну, празваную ў народзе «Буханка».

Серыя малатанажных паўнапрывадных машынаў УАЗ масава выкарыстоўваецца ворагам для лагістыкі: перавозкі асабовага складку і боепрыпасаў. «Буханка» — адна з найчасцейшых мэтаў украінскіх FPV аператараў.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
«Калі ў мяне скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта, у міграцыйнай службе мне адказалі: едзьце ў Беларусь і абменьвайце пашпарт там»

Замежныя добраахвотнікі з 2014 году бароняць Украіну. Адна з найбольшых этнічных групаў сярод іх — беларусы. Замежнікі могуць афіцыйна праходзіць службу ў розных вайсковых структурах Украіны, а з мінулага году іх сацыяльныя правы і гарантыі сталі такімі ж, як і ўкраінскіх вайсковаслужбоўцаў. Але, нажаль, шэраг юрыдычных і прававых пытанняў для замежнікаў дагэтуль не вырашаны.

Беларускі добраахвотнік Ян "Беларус" Мельнікаў таксама знаходзіцца ва Украіне з 2014-га і за гэты час ён прайшоў вялікі баявы шлях. Але "Беларус" дагэтуль не атрымаў нават сталага віду на жыхарства. Больш падрабязна аб складанасцях у прававым полі Ян распавядае ў эфіры тэлеканала 2+2.

Праблема легалізацыі востра стаіць для нашых ваяроў і мы б жадалі яе хутчэйшага вырашэння на дзяржаўным узроўні.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Паляванне на буйнакаліберную гармату 2А36 «Гіацынт-Б»

Акрамя таго, што варожая гармата была добра замаскіравана, яна знаходзілася больш чым за 20 кіламетраў ад пазіцыі нашых дроншчыкаў. Але аператары FPV Палка Каліноўскага паспяхова справіліся з гэтай задачай. Гармата была знойдзена і пашкоджана: бліжэйшым часам яна не зможа пасылаць смяротны груз у бок нашых пазіцыяў.

Тэлеграм
| Інстаграм | Фэйсбук | Сайт | Ютуб


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Простыя рэчы з мірнага жыцця на фронце набываюць іншую вартасць і сэнс. Ваяр Палка Каліноўскага з пазыўным Цвік разважае пра тое, што для яго ў акопе з'яўляецца кавалачкам цывілізацыі.
Чарговае відэа з нашай новай рубрыкі #АкопныВайб


Роўна год таму за свабоду Беларусі і Украіны аддалі свае жыцці двое патрыётаў, сапраўдных беларусаў — ваяры разліку ПТРК батальёна Волат Палка Каліноўскага.
Гэта незаменная страта для ўсяго беларускага народа. Памяць пра вас будзе жыць у вяках.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Ваяры Батальену Волат Палка імя Кастуся Каліноўскага выказваюць падзяку беларусам Бельгіі за перададзеныя FPV дроны. Разам да перамогі! Жыве Беларусь! 😉


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Пагоня за БМД-4 і дакладнае трапленне 🎯

Разлік FPV Палка Каліноўскага адным ударам дрона выводзіць з ладу варожую тэхніку. Разам з сіламі сумежных падраздзяленняў БМД-4 была спалена да тла.

Тэлеграм | Інстаграм | Фэйсбук | Сайт | Ютуб


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
«Усе фігачылі па орках з усмешкай на твары. Мяне затрохсоцілі і ўсмешкі зніклі»

Падрабязнасці пра бой з ворагам ды сваё раненне распавядае пехацінец Палка Каліноўскага з пазыўным Рагнар. На момант публікацыі ён ужо прайшоў рэабелітацыю і ў хуткім часе вернецца да баявой працы.


Роўна 2 гады таму ў баі загінуў наш пабрацім – ваяр Батальёну Волат Палка імя Кастуся Каліноўскага. Кожная нашая ахвяра на гэтай вайне не дарэмная, але бязмежна цяжкая. Ён сышоў у вечнасць, а мы працягнем нашую агульную справу і будзем біцца далей: біцца да поўнай перамогі. Бо толькі мы самі можам вырашыць лёс нашай краіны і нашага народу.
Жыве Беларусь!

20 last posts shown.