Forward from: Белліт
#літ_факт
Цікава бывае пачытаць пра асабістае жыццё літаратараў. Столькі санта-барбары, што хоць кіно здымай. Сённяшняя гісторыя з жыцця сям'і Максіма Багдановіча.
Бацька паэта, Адам Ягоравіч, тройчы быў жанаты. Першая жонка — Марыя Апанасаўна Мякота, маці Максіма. Яна памерла ад сухотаў, паспеўшы нарадзіць чацвярых дзяцей: Вадзіма, Максіма, Лёву і Ніну.
Пасля смерці Марыі сям'я пераехала ў Ніжні Ноўгарад, дзе Адам Ягоравіч пасябраваў з вядомым пісьменнікам Максімам Горкім і нават пэўным чынам з ім парадніўся. Мужчыны ажаніліся з сёстрамі Волжынымі: Адам з Аляксандрай, а Максім з Кацярынай.
На той момант бацьку Багдановіча было без двух месяцаў 37 гадоў, а яго нявесце — 20. Але ж у пасведчанні, выдадзеным Сялянскім пазямельным банкам (месца працы жаніха), напісана, што Адаму Ягоравічу 34 гады. Памылка ці наўмыснае скажэнне?
Справа ў тым, што Адама Ягоравіча хвалявала розніца ва ўзросце — 17 гадоў, вось ён і падмаладзіўся крыху, каб у людзей не ўзнікала пытанняў. На жаль, сямейнае шчасце Багдановіча ў другім шлюбе цягнулася менш за год, бо падчас родаў жонка памерла, пакінуўшы сына Аляксандра. Той выхоўваўся ў сям'і Горкіх і памёр у 4 гады ад дызентэрыі.
Санта-барбара працягваецца, і трэцяй жонкай Багдановіча стала Аляксандра Мякота. Знаёмае прозвішча? У яе яшчэ і імя па бацьку Апанасаўна. Нічога не нагадвае? Аляксандра была роднай сястрой Марыі, першай жонкі Адама Багдановіча і маці Максіма.
У гэтым шлюбе нарадзілася яшчэ пяцёра сыноў — Павел, Аляксей, Вячаслаў, Мікалай, Раман. Праўда, шлюб не рэгістравалі, вянчанне не адбылося, таму дзеці доўгі час былі бязбацькавічамі. Толькі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі яны атрымалі прозвішча Багдановіч.
Такая гісторыя :)