🌟💫 Цікавосткі!
Чым запомніўся гэты дзень❓
👤1738 год — нарадзіўся (в. Крупа Лідскага павету) Казімір Нарбут, асветнік, філосаф і настаўнік, член ордэна Піяраў. Прафесар філасфіі Collegium Nobilium. Прадстаўнік эклектычнага напрамку ў філасофіі эпохі Асветніцтва ў Вялікім Княстве Літоўскім. Казімір Нарбут з’яўляецца аўтарам падручніка «Логіка, альбо Навука пра роздум і развагу», які выйшаў у Вільні ў 1769 годзе, курса «Эклектычнай філасофіі». Разглядаў прынцыпы свабоды разваг і крытычнага стаўлення да любых выказванняў у якасці умоў магчымасці існавання філасофіі. Мэтай жа філасофіі Нарбутам лічыўся пошук ісціны, скіраваны на развязанне практычных задач грамадкага жыцця. Праціўнік схаластыкі.
✍🏻1905 год — нарадзіўся (в. Цітва Ігуменскага павету) Уладзімір Хадыка, беларускі паэт і перакладчык. Уваходзіў у літабяднанне «Узвышша». Друкаваўся ў «Маладняку», «Звяздзе», «Савецкай Беларусі», іншых выданьнях. Друкавацца пачаў з 1926 года. Выдаў тры кнігі паэзіі — «Суніцы», «Выбраныя вершы», «Радасны будзень» і паэтычныя нізкі — «На ўзвеях дзён», «За строем дат і рубрык», «Вершы краіне», «Песні з поўдня». Паэзію У. Хадыкі высока ставіў Янка Купала. Таксама пераклаў на беларускую мову творы Максіма Горкага — «Песня пра Буравесніка», п’есы «Мяшчане», «На дне», «Чалавек», «Дачнікі», «Дзеці сонца», «Варвары» і інш. Акрамя таго, пераклаў раман Міхаіла Шолахава «Ціхі Дон».
📜1944 год — нарадзіўся (в. Кавалі Брагінскага раёна) Міхаіл Раманюк, беларускі мастацтвазнаўца і этнограф. Правёў дзясяткі этнаграфічных экспэдыцый, плёнам якіх сталі больш за 130 рэканструкцыяў традыцыйных строяў беларусаў. Збор і архіў Міхася Раманюка налічвае больш за 100 000 адзінак унікальнага этнаграфічнага матэрыялу, сабранага ўласнымі рукамі; падарожныя дзённікі складаюць дзясяткі тамоў. Важная частка шматгадовай творчай дзейнасьці Раманюка — артыкулы і ілюстрацыі ў «Беларускай савецкай энцыкляпэдыі», «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі», «Этнаграфіі Беларусі» і іншых. Аўтар альбом «Беларускае народнае адзенне».
📄1925 год — лідар нацыянальнай фашысцкай партыі Італіі Беніта Мусаліні распусціў парламент Італіі і абвясціў сябе дыктатарам.
🥀1966 год — ля Крамлёўскай сцяны былі пахаваны астанкі Невядомага салдата. Ідэя ўзвядзення мемарыяла ў цэнтры сталіцы ў гонар воінаў, якія змагаліся ў бітве за Маскву, узнікла ў 1965 годзе ў рамках кампаніі па ўвекавечанні памяці загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне. Да таго часу падрасло першае пакаленне грамадзян, якія не засталі вайны ў свядомым узросце. Падчас кампаніі Маскве прысвомлі званне Горада-героя і аб’явілі 9 мая агульнадзяржаўным святам і выхадным днём. Адным з ініцыятараў устаноўкі помніка невядомаму салдату лічыцца першы сакратар Маскоўскага гаркама партыі Мікалай Ягорычаў, які прэзентаваў чарнавыя эскізы помніка партыйнаму кіраўніцтву — Міхаілу Суслову і Леаніду Брэжневу.