МУЗЫЧНЫ ТВОРЦА КУПАЛІНКІ Й ГІМНУ БНР
23 лістапада 1871 г. у мястэчку Раманава на Случчыне нарадзіўся Ўладзімер Тэраўскі - славуты беларускі музыка, дырыжэр і кампазытар. Тэраўскі быў аўтарам музыкі да народнай беларускай песьні «Купалінка» і «Ваяцкага маршу» Макара Краўцоўва, які стаў гімнам БНР.
Нарадзіўшыся ў сям'і сьвятара, будучы дырыжор і кампазытар так і не атрымаў прафэсійную музычную адукацыю. Усе неабходныя веды Уладзімер здабываў саманавучаньнем і практыкай: зь 17 гадоў ён дырыжываў самадзейным школьным хорам падчас навучаньня ў Слуцку.
Пасьля расейскага перыяду жыцьця й гастрольным турам з хорам Агрэнева-Славянскага, у 1901 г. ён вяртаецца ў Беларусь, і служыць канцэлярскім чыноўнікам у Менскай кантрольнай палаце. І адначасова выкладае сьпевы й гімнастыку ў Губэрнскім папячыльніцтве дзіцячых прытулкаў☝️ А ў 1904 г. Тэраўскі быў прызначаны псаломнікам Менскай Петра-Паўлаўскай катэдры. Таксама ён быў памагатым рэгента Менскага архірэйскага хору.
У ліпені 1914 года Тэраўскі стварыў адзін зь першых беларускіх харавых калектываў зь 15 чалавек — аматарскі Менскі хор. Пасьля лютаўскай рэвалюцыі ў 1917 годзе хор пачалі называць Беларускі народны.
Ужо ў дваццатыя гады Уладзімер Тэраўскі сутыкнуўся з рэпрэсіўным апаратам: па сфабрыкаванай справе ў верасьні 1921 года, «за ўкрываньне шпіёнкі Зайцавай і назаконнае захаваньне зброі» Тэраўскага разам з жонкай арыштавалі. Яны адбылі ў турме амаль два гады, але 24 траўня 1923 года іх датэрмінова вызвалілі, праз патрэбу выступа хору ў Маскве.
Але ўжо ў 1931 годзе яго звольнілі звольнілі зь беларускага тэатру...
Па звальненьню Тэраўскі служыў у Пярэспенскай царкве, потым да 1935 года быў рэгентам царкоўнага хору Мікалаеўскага сабору ў Менску, музыка знаходзіўся ў цяжкім матэрыяльным становішчы.
17 жніўня 1938 года, Тэраўскага арыштавалі як «удзельніка нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і "агента польскай выведкі". Асобная тройка НКВД прысудзіла дырыжэру й кампазытару расстрэл, які быў выкананы 10 лістапада 1938 года...