У справе дэпартацыяў са Швецыі:
👉Мы працягваем кансультацыі з МЗС Швецыі, Міністэрствам міграцыі, Амбасадай Літвы ў Швецыі, літоўскім урадам, а таксама з праваабаронцамі. Мы ўдзячныя шведскаму і літоўскаму кіраўніцтву за адкрытасць і гатоўнасць вырашаць праблему, якая для многіх беларусаў можа стаць крытычнай.
👉Выпадак з дэпартацыяй беларусаў цяпер абмяркоўваецца на самым высокім узроўні ў Швецыі і можа пазітыўна паўплываць на вырашэнне праблемы прытулку і легалізацыі беларусаў у будучыні. Вялікі дзякуй Дзмітрыю Васэрману і Народнай амбасадзе ў Швецыі. У вялікай ступені дзякуючы яму ўдалося падняць тэму на высокі ўзровень.
👉Міграцыйная служба цягам бліжэйшых месяцаў абяцае перагледзець апошнія рашэнні па беларусах, і мы спадзяемся, што да завяршэння праверкі дэпартацыі будуць прыпыненыя. Пакуль мы прапануем увесці мараторый на дэпартацыю нашых грамадзян у Беларусь.
👉Міністэрства міграцыі абяцае спрыяць і ўзаемадзейнічаць у гэтай справе.
👉Ужо была праведзена пераацэнка сітуацыі ў краіне, і Беларусь не лічыцца бяспечнай краінай для вяртання. Цяпер неабходна, каб Міграцыйная служба, якая прымае рашэнні незалежна ад ураду, кіравалася новымі інструкцыямі.
👉Шведскае кіраўніцтва ведае, што ў канкрэтным выпадку з дэпартаванымі магла мець месца падробка дакументаў, але гэта ніяк не выключае самой праблемы дэпартацыі ў Беларусь.
👉Неўзабаве распрацуем інструкцыі і парады беларусам, як дзейнічаць, каб такія сітуацыі не адбываліся.