3 Feb, 21:22
Вырвіч збіраўся пахваліцца, што галінкі ягонага радаводу цягнуцца аж да князя Палямона. Рублеўская.
2 Feb, 14:05
Жывём мы ўсе ў вялікім мураваным агульным доме па асобных пакоях. Колас.
1 Feb, 17:57
Абедалі разам, за агульным сталом, як рабілі часта, на верандзе ў Ярашаў, бо ў такі час дня там быў цень. Шамякін.
31 Jan, 21:09
Яна сядзіць, гушкае дзіця, спявае ціха песеньку-калыханку. Мележ.
30 Jan, 20:54
Конь быў пакрыты шаўковай папонай з рознакаляровымі кутасамі. Маўр.
29 Jan, 21:30
Упалі першыя буйныя кроплі дажджу і, нібыта крупінкі жывога срэбра, задрыжалі і пакаціліся па дарожным пыле. Грахоўскі.
28 Jan, 20:43
Выявы сонца і маланак, невядомых звяроў і птушак былі вышыты на ручніках. Дайнека.
27 Jan, 21:06
У бараду ўпляліся пасмы сівізны. Бядуля.
26 Jan, 17:04
У хаце Васіль скінуў цяжкія гумавыя боты, распрануў ватоўку, падсілкаваўся халодным малаком і лёг на канапу. Гаўрылкін.
25 Jan, 22:09
Я здарожыўся, сеў каля хатак, Чакаючы сонейка, У блакнот свой заношу пачатак Вандроўнага дзённіка. Куляшоў.
24 Jan, 19:34
Прытуліўся ён да плоту, Нібы ўжо ў сваім куту, І скрозь пʼяную дрымоту Меле розную лухту. Колас.
23 Jan, 20:41
Абʼіненыя дрэвы церусілі драбнюткімі крышталямі снегу. Гартны.
22 Jan, 21:21
Адным словам, відаць было, што гэтыя дзікуны хоць і жылі па-першабытнаму, але ўжо карысталіся і сучаснымі прыладамі. Маўр.
21 Jan, 20:55
То не скарб дарагі над зямлёй — То праменняў блішчаць дыяменты. Бядуля.
20 Jan, 19:10
Ужо ўстаўляюць вокны, дзверы У млын славуты цесляры. Астрэйка.
19 Jan, 20:03
Чаго жадаць яшчэ? Чаго хацець? Ёсць хлеба досыць. Астапенка.
18 Jan, 21:29
Згушчаецца за акном вячэрняе сутонне. Навуменка.
17 Jan, 21:39
Яфрэйтар доўгім пранізлівым позіркам утарапіўся ў дзяўчыну. Мележ.
16 Jan, 21:00
Ёсць адна дзіўная перавага ў старых гаспадынь. Яны вельмі хутка накрываюць стол. Броўка.
15 Jan, 20:00
Ён дагадаўся, што Зося ліст атрымала няйначай як ад Рыгора, і гэта яго кінула ў роспач. Гартны.