Калі гісторыя працуе супраць цябе
У сістэмы, як і ў антысістэмы есьць кропкі вітальнасьці. Гэта тыя моманты, якія з’яўляюцца лесавызначальнымі, пікавымі, калі крызіс, выклік, гістарычная сітуацыя дасягае свайго максімуму і можа прыводзіць да структурных перамен у грмадстве.
У такія моманты жыцьце сістэмы/дзяржавы падаецца ўжо вырашаным. У такі момант, незалежна ад таго, што робіць, ці не робіць сістэма (людзі ў сістэме) усе працуе супраць яе.
І не важна, ці гэта рэпрэсіі, ці гэта паслабленьне. Падаецца, што сама гісторыя ужо зьмяніла накірунак.
Узьнікае ўражаньне, што сістэма праце супраць самой сябе. Так, адбылося ў 2020 годзе. Неўспрыняцьце ўлады было такім вялікім, што любыя ўладаў дзеяньні прыносілі негатыўны вынік для рэжыму: фальсіфікацыі прывялі да бунту, бунт да рэпрэсій, рэпрэсіі да большага бунту. Адкат і паслабленьні да ўпэўненасьці, што ўлада разгублена і хістаецца, ды вось вось упадзе. Любы крок Лукашэнкі выклікаў узбуджэньне, якое аслабляла яго пазіцыі і пераўтварала ў пасьмешышча- стварала адваротную рэакцыю. "Вялікі мітынг" у падтрымку з танцамі - стаўся цыркам, візіт на МЗКТ, скончыўся абсьвістваньнем і крыкамі "Сыходзь", візіт на Валадарку - сьведствам разгубленасьці, як і квазі-Інагурауыя. Усе працавала супраць сістэмы. Падавалася, што апазіцыя паўсюдь, у КДБ, МУС, МА РБ, Адміністрацыі.
У такія моманты адзін гістарычны крок, авантурны заклік, пераварочвае ўсе, зьмяняе гісторыю. І Лукашэнка адчуваў гэта, хапаўся апошнімі сіламі. У пэўным сэнсе гэта надгістарычная з’ява,.калі адбываецца барацьба лесаў, калі любая думка, крок, дзеяньне перахільвае шалі. У 2020 годзе не хапіла гістарычнай адвагі, моцы і волі каб сзіліць гісторыю на свой бок. Рэжым вытрываў і сітуацыя перамянілася.
Зараз палітычны лес працуе супраць антысістэмы (апазіцыі). Незалежна ад ініцыятываў, дзеяньняў - есе працуе супраць апазіцыі. Ты крокі, якія яе узмацнялі ў 2020, зараз яе разбураюць.
Калі "прэзідэнт" у 2020 гучала б сур’езна, то зараз гэта нейкі зьдзек і пародыя, як і ідэя з пашпартам. Усе становіцца паказухай.
Калі сустрэчы і візіты ў 2020 былі фактам прызнаньня і ўзмацненьня, то зараз гэта ўспрымаецца выключна як палітычны турызм, які не выклікая ніякіх рэакцый акрамя раздражненасьці.
Калі фінансавая падтрымка ў 2020 была б праявай салідарнасьці, то зараз гэта ўсе прымаецца грантажэрства і карупцыя, калі Кабінет, Каардынацыйныя Рада ўспрымаліся, як крок да аб’яднаньня і разбурэньня рэжыму, то зараз, як механізм разьбіцьця і кантолю за апазіцыяй.
Калі ў 2020 беларусы былі гатовыя запісвацуа і дзейнічаць у розных суполках, сетках, то зараз людзі ўспрымаюць гэта як правакацыю з боку сьпецслужбаў. Што паказала сітуацыя з Гаюном. Іншымі словамі, любая ініцыятыва апазіцыі пачыная працаваць супраць яе, і ўзьнікае ўражаньне, што сьпецслужбы паўсюль (рэвэрс з 2020). Падаецца, што сама гісторыя працуе супраць апазіцыі.
Так адбываецца, калі губляецца ўключанасьць у гістарычны момант. Апазіцыя страціла сваю гістарычную ініцыятыву, да моманту пакуль не з’явіцца новае гістарычнае вакно і новыя людзі.