У былой адміністрацыі на Савецкай, 10 і 14 будуць касметычныя кабінеты
Памяшканні толькі купілі, і ўжо прапануюць у арэнду.
"Кампанія па інвестыцыях у нерухомасць" royal.grodno рэкламуе іх як найперш пад паслугі і касметалогію.
Прапануюць плошчы ад 15 да 150 кв.м.
Кампанія абяцае доступ да памяшканняў 24/7 без святаў і выхадных, паркоўку для кліентаў, клінінг, і хваліцца вулічнымі камерамі відэаназірання, усталяванымі на будынку на Савецкай.
Былую адміністрацыю прадавалі год, і да таго больш за год будынак пуставаў. Там хацелі бачыць гандаль і грамадскае харчаванне. Быдынак прадалі 19 лістапада 2024 г. са зніжкай у 50% за 4,9 млн руб. Пакупніка тады публічна не назвалі.
Паводле ўмоў аўкцыёну ўладальнік мусіць зрабіць капітальны рамонт будынка і ўвесці яго ў абарот цягам 4 гадоў. Будынак - гісторыка-культурная каштоўнасць, таму праект трэба ўзгадняць у Мінкульце.