Шчыраваньні ў свой Дзень нараджэньня
Нядаўна адзін чалавек на працы, які ў прынцыпе ня тое каб вельмі добра са мной знаёмы (але працуючы над адной праграмай, мы вядома, абменьваемся рознымі гісторыямі, думкамі, выказваньнямі), прамовіў такую фразу -- «вось Віталь, яўна хоча дажыць да ста гадоў»
Я задумаўся. Ці хачу я пражыць сто гадоў? У свой Дзень нараджэньня магу сказаць -- не ўпэўнены. Назіраючы за старымі людзьмі, за тым, як яны мяняліся, гублялі інтарэс да шмат якіх рэчаў, станавіліся празьмерна абыякавымі да таго, што раней ім было важна, і гэтак далей -- я прыйшоў да высновы, што менавіта колькасьць пражытых гадоў сама па сабе зусім не вабіць. Хочацца жыць нямала (цікава ж, што будзе гадоў праз 50) – але пры ўмове фізычнай і інтэлектуальнай якасьці гэтага жыцьця. Колькі -- не так важна, важна – як.
І я разумею, што «усе мы пад Богам ходзім», што ў любы момант можа здарыцца нешта непапраўнае, мне непадуладнае -- і абсалютна спакойна да гэтага стаўлюся. Але хапае рэчаў, на якія мы можам уплываць, хоць у нейкай ступені -- здароўе, цела, інтэлектуальны ўзровень, праца, зьнешнасьць, адносіны з людзьмі. І там, дзе мы маем шанец уплываць на сваё жыцьцё – хочацца зрабіць так, каб якасьць гэтага жыцьця максымальна залежала ад цябе самога.
Таму – так, я радуюся, калі незнаёмы цырульнік дае мне 36 гадоў)) Бо гэта не падарунак лёсу, а гэта мае намаганьні і пакуты: паўтары кілямэтра ў басэйне, гэта футбол і баскетбол, галадоўкі і разгрузачныя дні, (пераважна) здаровае харчаваньне і мінімум алькаголю. Я не на чым не заклініваюся, і нічога сабе канчаткова не забараняю, але я не буду штодня есьці чыпсы, заядаючы іх хот-догамі і сьнікерсамі. Плюс, апрыёры пазытыўнае стаўленьне да людзей, адсутнасьць злобы ці зайздрасьці – але не таму, што гэта карысна для здароўя), а таму, што мне так падабаецца.
Проста рэальна хочацца хоць на нешта ўплываць у сваім жыцьці! Калі я не магу ўплываць на палітыку, вайну, і нават месца свайго цяперашняга пражываньня.
Як кажуць, «Божанька, дай мне магчымасьць прыняць тое, што я не магу зьмяніць, мужнасьць – зьмяніць тое, што магу, і мудрасьць – адрозьніць адно ад другога».
Спадзяюся, я знайшоў гэта балянс.