Forward from: Баста!
Грузія: актывістка Марына Зялёная супраць Міністэрства па міграцыі
У сталіцы Грузіі Тбілісі ў судзе пачаўся разгляд пазову беларускай актывісткі і спартоўкі, сябры Каардынацыйнай Рады Марыны Зялёнай супраць Міністэрства па міграцыі гэтай каўказскай краіны.
Міністэрства па міграцыі адмовіла Марыне Зялёнай у атрыманні міжнароднай абароны і актывістка праз суд хоча даведацца, чаму гэта адбылося.
Кажа Марына Зялёная:
-Я пазнаёмілася з грузінскай судовай сістэмай, у мяне на судзе прысутнічала прадстаўніца Дэпартамента па міграцыі. На суд Рамана яна не прыходзіла, а да мяне прыйшла. Яна на мяне глядзела – гэта было вельмі прыемна. На жаль, у маёй суддзі не было дакументаў ад службы бяспекі.
Па словах актывісткі, разгляд пазова быў перанесены на пачатак сакавіка 2025 года:
-Мы дадалі некалькі дакументаў – гэта адна справаздача пра тое, як адносяцца ў турмах да жанчын, доказы катаванняў і так далей. І суддзі, відавочна, цікава будзе пачытаць гэты дакумент. Таксама была агучана мая пазіцыя аб тым, што беларусаў дыскрымінуюць, і гэта відавочна.
Марына Зялёная разам з праваабаронцам Раманам Кісляком спрабуюць праз суд дабіцца атрымання міжнароднай абароны для беларусаў у Грузіі. На дадзены момант ніводзін з беларусаў статуса міжнароднай абароны ў Грузіі не атрымаў.
Радыё Рацыя.