Святлана Ціханоўская: «Свята не свята без Сяргея»
Дэмакратычная лідарка Беларусі, жонка палітвязня
Святлана Ціханоўская расказала «Краіне для Жыцця», ці святкуе яна Каляды і пра што сёння мараць яе дзеці.
🎄«Мы святкавалі Каляды 7 студзеня. У нашай сям’і асаблівых традыцый не было. Калі былі ў гэты дзень разам, калі Сяргей быў з намі, то маглі выйсці дзесьці павячэраць па-святочнаму. Падарункі ў гэты дзень не дарылі, бо ў нас Новы год быў днём для падарункаў.
🌟Калядныя традыцыі былі ў маім дзяцінстве. Мая бабуля была чалавекам традыцыйных поглядаў. Да першай зоркі не елі, усе гэтыя абрады, што былі звязаныя з Калядамі, мы выконвалі.
Сёння мы Каляды не святкуем, бо ўвогуле нічога асабліва не святкуем, акрамя дзён народзінаў дзяцей.
Жаданне ў дзетак адно — каб хутчэй вярнуўся тата. Без Сяргея і свята не свята», — расказала Святлана.
🎁 Каляды — час, калі здзяйсняюцца цуды і спраўджваюцца мары. А яшчэ гэта час нагадаць самому сабе пра тое, як важна клапаціцца пра іншых, асабліва пра тых, каму сёння найцяжэй. У Беларусі гэта —
палітвязні. 👉 Вы можаце
дапамагчы іх дзецям, якія ў гэтае свята не змогуць абняць свайго блізкага чалавека. Таму нагадваем
пра «Калядную пошту» для дзяцей палітвязняў