🎉Даражэнькія выпускнікі і выпускніцы!
Каманда «Настаўніцкай» шчыра віншуе вас са святочным днём! Жадаем вам заўжды заставацца тымі, кім вы ёсць, і змяняцца толькі ў лепшы бок. Слухайце сваё сэрца і будзьце годнымі людзьмі. Верце ў сябе і свае сілы, дасягайце неймаверных вышыняў. Кахайце, любіце, атрымлівайце асалоду ад маладосці і будзьце свабоднымі!
🎉Шаноўныя настаўнікі і настаўніцы!
Мы ведаем, які сёння хвалюючы дзень для вас таксама! Хочам падзякаваць за вашу працу, адданасць і веру ў цудоўных хлопчыкаў і дзяўчынак, якія будуць змяняць гэты свет. Ну і, вядома, жадаем вам добра адпачыць і набрацца сілаў!
🎉Дарагія бацькі!
Вас моцна абдымаем, бо гэта быў няпросты шлях! Разумеем, колькі стрэсаў і перажыванняў вы праходзілі разам з дзецьмі! Сёння жадаем вам выдыхнуць, паглядзець на сваіх прыгожых і ўжо такіх вялікіх дачок і сыноў, а таксама натхніцца і паверыць і ў лепшую будучыню.
Моцна абдымаем 💛
Вашая «Настаўніцкая»