Гэтай восенню ў Мінску з'явіўся важны праект, які яднае спорт і дабрачыннасць -
QUATRIUM Challenge.
Сэнс праекту ў тым, каб праз цікавы спартыўны чэлендж сабраць дапамогу для людзей, якія змагаюцца з цяжкімі захворваннямі.
Першы этап QUATRIUM Challenge прайшоў у верасні, і ў яго межах ідэйны натхняльнік праекту
Яўген Мельнікаў на адмысловым трэнажоры-лесвіцы ўсталяваў нацыянальны рэкорд - прайшоў 1000 паверхаў за 4 гадзіны 40 хвілін 4 секунды.
Чарговы чэлендж праекту пройдзе ў гэтыя выходныя, 23-24 лістапада (з 11:00 да 21:00), у гандлёвых цэнтрах "Galleria Minsk" і "Palazzo". Мэта выкліку -
нацыянальны рэкорд на 100 км на бегавой дарожцы і збор дапамогі для
Багдана Міронава, які змагаецца з арганічным паражэннем ЦНС.
Любы жадаючы зможа далучыцца да праекту і прабегчы дыстанцыю ў 100 м, 500 м ці 1000 м на трэнажоры. Усе вынікі будуць фіксавацца і дэманстравацца на агульным лідэрбордзе.
Зарэгістравацца на чэлендж можна будзе 22 лістапада. Падрабязнасці з'явяцца на
старонцы арганізатараў у Instagram.