Учора сталася вядома пра ліквідацыю каталіцкай Пінскай духоўнай семінарыі. Прычыны гэтага называюцца дзве. З аднаго боку - рэпрэсіі ўладаў у выглядзе прымусовай перарэгістрацыі рэлігійных арганізацыяў. З другога - недахоп святарскіх пакліканняў у Беларусі. Пракаментаваць гэта можна толькі адным чынам: ані рэпрэсіі ў агляднай перспектыве не спыняцца, ані святарскіх пакліканняў больш не стане. Так што, паляпшэння сітуацыі чакаць няварта, а вось пагаршэння - так.