Прыкметна паменшылася колькасць замежнікаў, якія наведваюць Беларусь па бязвізу
З 30 снежня 2024 года па 8 студзеня 2025-га Беларусь у бязвізавым рэжыме наведала 3.769 жыхароў еўрапейскіх краін, у той час як 23–30 снежня ў краіну прыехала 6.140, вынікае з інфармацыі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Агулам з 15 красавіка 2022 года Беларусь наведала каля мільёна жыхароў Еўропы. Найчасцей прыязджалі з Літвы, Латвіі і Польшчы.
👆Бязвізавы рэжым на паездкі да 30 дзён дзейнічае з 15 красавіка 2022 года для жыхароў Латвіі і Літвы, з 1 ліпеня таго ж года - для жыхароў Польшчы. 19 ліпеня 2024 г. беларускія ўлады распаўсюдзілі бязвізавы рэжым на грамадзян яшчэ 35 краін Еўропы.
✅ Падрабязнасці |🗝 Без VPN
📷 Ілюстратыўнае фота: прэс-служба Дзяржпагранкамітэта