Па-за гульнёй | Спортивный маркетинг в Беларуси


Channel's geo and language: Belarus, Russian


SMM, дизайн, PR, реклама и многое другое, что происходит вне игры в белорусском и мировом спорте.
📨 Задать вопрос или предложить новость — @pazahulnioj_bot

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Russian
Statistics
Posts filter


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
☃️ Ствараем зімовую атмасферу разам з Дэвідам Бекхэмам

Цікава, што падрыхтоўкай і здымкамі рэкламнага роліка для брэнда Nespresso займалася кампанія Studio 99, сузаснавальнікам якой з'яўляецца сам Бекхэм.

Па-за гульнёй


🎄 Калядны фан-шоп

Падрыхтавалі для вас падборку цікавага святочнага мерча з фан-шопаў розных клубаў. Сёння публікуем першую яе частку.

• Французскі «Нант» зрабіў святочны швэдар, які свеціцца. На ім змясцілі 10 ліхтарыкаў.

• А ў «Плімута Аргайл», які трэніруе Уэйн Руні, мы знайшлі такую шапку, з якой тырчаць ногі Санты.

• Іншы англійскі клуб — «Іпсвіч Таўн» — абгуляў сваю мянушку «трактарысты» і выпусціў ёлачную цацку ў выглядзе трактара.

• Існуюць адвэнт-календары толькі з шакаладкамі ці, наадварот, з разнастайнымі падарункамі на кожны дзень. Нямецкі «Кёльн» стварыў жа нешта пасярэдзіне — адвэнт з шкарпэткамі.

• «Шэфілд Юнайтэд» робіць прыгожыя снежныя шары з шчаўкункамі.

• А «Айнтрахт» прадае непасрэдна саміх шчаўкункоў.

• Мілата ад «Бостан Селтыкс»: для маленькіх заўзятараў, якія толькі нарадзіліся ў гэтым годзе, баскетбольны клуб падрыхтаваў адмысловае бодзі.

Па-за гульнёй


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
🔥 Крутая інтэграцыя спонсара ў прэзентацыю новага сезона

Мы зноў з кейсам з амерыканскага футбола (шмат чаго цікавага там адбываецца).

Еўрапейская ліга па футболе (ELF) паказала фармат падзелу каманд у новым сезоне. І зрабіла гэта... праз замову ў KFC, які ў гэтым годзе падпісаў партнёрскую дамову з лігай.

Па-за гульнёй




Video is unavailable for watching
Show in Telegram
🙏 Не Гагарина, 119, а Капский-Арена!

БАТЭ подписал двух ивуарийских полузащитников и традиционно представил новичков креативным видео.

Па-за гульнёй


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Беларускі мастацкі след у амерыканскім футболе

Клуб НФЛ San Francisco 49ers у калабарацыі з кампаніяй Adobe ўпрыгожвае свой стадыён і запрашае для гэтага мясцовых мастакоў. Адной з іх і стала беларуска Надзея Макеева.

У 2019 годзе яна пераехала з Мінска ў Сан-Францыска. Энергія і разнастайнасць горада пастаянна натхняюць Надзею. Адной з праяў гэтага натхнення і стаў мурал на стадыёне 49ers.

Па-за гульнёй


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
🤖 Штучны інтэлект і спартыўны дызайн

«Манчэстар Сіці» разам з PUMA распачаў акцыю па стварэнні заўзятарамі трэцяга камплекту формы на сезон 2026/27.

Любы чалавек праз платформу PUMA AI Creator можа зрабіць уласны дызайн. Для гэтага трэба проста напісаць промпт (запыт да нейрасеткі). Пра саму тэхналогію больш інфармацыі тут.

Каб даслаць свае працы, ёсць не так шмат часу: дэдлайн ужо 20 снежня.

Па-за гульнёй


Лучшая пресс-служба футбольного сезона
Poll
  •   😈 Динамо-Минск
  •   🦌 Неман
  •   🚚 Торпедо-БЕЛАЗ
  •   🙃 Динамо-Брест
  •   ⚽️ Гомель
  •   🐺 Ислочь
  •   ⚡️ БАТЭ
  •   🐦 Славия-Мозырь
  •   👶 Минск
  •   Другой клуб (напишите в комментариях)
62 votes


Лучшая пресс-служба футбольного сезона — у «Торпедо-БЕЛАЗ»

Жодинцы провели классный год в плане медиа (про один из их кейсов мы рассказывали раньше), и пресс-службу клуба отметила спецпризом АБФФ на церемонии «Звёздный мяч». Вот так «Торпедо» поздравило своих сотрудников с наградой.

А работа чьей пресс-службы вам понравилась больше всего в этом сезоне? Голосуйте ниже 👇

Па-за гульнёй


🤩 Здаецца, мы знайшлі клуб, які робіць самыя стылёвыя відэа

Дакладней, гэта не клуб, а ўніверсітэт — Універсітэт Тэнесі.

Па-за гульнёй


🎉 Результаты розыгрыша:

Победитель:
1. Антон (@kantusik)

Проверить результаты


Нічога святога 😅

Fonbet забрэндзіраваў кепку галоўнага трэнера «Нёмана» Ігара Кавалевіча.

Па-за гульнёй


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Ужо заўтра выйдзе футбольны сімулятар UFL ад беларускіх распрацоўшчыкаў

5 снежня на PlayStation і Xbox можна будзе пачаць гуляць у бясплатны футсім, інвестарам якога з'яўляецца Крышціяну Раналду.

Адзначым, што ў канкурэнта FIFA (EA FC) і eFootball ёсць беларуская мова — у тым ліку і пры каментаванні гульняў.

З цікавага ў маркетынгавым падыходзе — адкрытасць стваральнікаў UFL. На сваім YouTube-канале яны некалькі гадоў падрабязна распавядалі пра распрацоўку гульні: ад фізікі футбалістаў да дызайну стадыёнаў.

Па-за гульнёй


В декабре нас ждут анимационные трансляции от ESPN 🤩

🏈 Симпсоны
В ночь с 9 на 10 декабря можно будет посмотреть матч НФЛ в стиле мультсериала «Симпсоны». Если вы не особо разбираетесь в американском футболе и не знаете, за кого болеть, то вот ориентир: Барт Симпсон будет играть/поддерживать «Цинциннати Бенгалс», а Гомер Симпсон — «Даллас Ковбойз». Выбор за вами 🫵

🏀 Микки Маус

В рождественский вечер наступит время игры между «Нью-Йорк Никс» и «Сан-Антонио Спёрс» с Микки Маусом, Гуфи, Дональдом Даком и другими.

Для ESPN это уже не первый опыт проведения альтернативных трансляций. Раньше канал показывал матчи в стиле «Истории игрушек», Marvel и «Семейки Грин в городе».

Па-за гульнёй


📈 Stonks для футбалістаў у Беларусі

«Смаргонь» пасля матча з «Нёманам» уручыла найлепшым гульцам сертыфікаты на 500 рублёў ад «Копеечки» — сетка крам з'яўляецца партнёрам клуба.

Калі гэтая гісторыя працягнецца, то пры цяперашніх лімітах у заробку такія прызы для футбалістаў будуць неблагой прэміяй 😅

Па-за гульнёй


Топ тиктоков белспорта за ноябрь 📲

Продолжаем выбирать лучшие ролики по креативу и реализации за месяц:

• Игроки брестского «Динамо» реагируют на пиво. Полное видео, где футболисты отгадывают разные напитки, можно посмотреть тут.

• Тренд «Я доверяю...» добрался и до Беларуси. Его сняли БАТЭ, дзержинский «Арсенал» и другие футбольные клубы. Но самым успешным стал ролик от волейбольного «Минска» — 1,1 млн просмотров!

• А баскетбольный клуб «Минск» показал, как в глазах тренера выглядит игрок 2006 года рождения.

• Милота от БАТЭ: подарили медаль болельщику.

• И ещё большая милота — игроки «Макслайна» со щенками из приюта. Про сам кейс мы рассказывали здесь.

Па-за гульнёй


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
У «Барселоны» з'явіўся маскот 😺

Да свайго 125-годдзя клуб прэзентаваў ката-маскота па мянушцы CAT.

А якія вашыя ўлюбёныя беларускія і замежныя маскоты? Дзяліцеся ў каментарах 👇

Па-за гульнёй

17 last posts shown.