Posts filter


Forward from: Министерство образования Республики Беларусь
📚У чым слабыя і моцныя бакі жанчыны-кіраўніка? Спыталіся ў педагогаў

Сёння ўжо нікога не здзівіш тым, што сучасныя жанчыны ўсё часцей прыходзяць на кіруючыя пасады. Іх абавязкі і магчымасці даўно не абмяжоўваюцца толькі дамашнімі клопатамі. Яны ўпэўненыя, мэтанакіраваныя, паспяховыя. Як жа спалучаць у сабе мілую, пяшчотную, клапатлівую жанчыну і якасці, якія характэрны кіраўніку? У чым слабыя і моцныя бакі жанчыны­-кіраўніка? Што робіць жанчыну жанчынай?

🔵Карэспандэнт “Настаўніцкай газеты” спыталася ў педагогаў-­кіраўнікоў.


Forward from: Министерство образования Республики Беларусь
🤓Выпускники видят однозначные плюсы университетских олимпиад и электронной очереди на подачу документов

Чем ближе к лету, тем острее стоит вопрос поступления у одиннадцатиклассников. Репетиционный централизованный экзамен позади, последний этап РТ ещё впереди, а там и ЦЭ, и ЦТ не за горами. Однако некоторые абитуриенты поднажали уже сейчас и в марте могут считать себя студентами. Речь идёт о победителях университетских олимпиад — их более тысячи по всей стране.

🔺Кто стал счастливчиком?
🔺И какую новую систему с этого года введут для удобной подачи документов?

Подробности читайте в материале на SB.BY


🔥🔥🔥 12-14 сакавіка 2025 года ў БНТУ пройдзе XIV Рэспубліканскі конкурс "ТэхнаІнтэлект".

Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суіцна г.п. Смілавічы прадставіць 14-гадовая Багдана Мальцава.

Навучэнка студыі "Вулей" і аб'яднання "Народныя промыслы", Багдана мае шмат узнагарод за свой талент:
• "Архнавацыя-2024" (вобласць) – Дыплом 3-й ступені;
• “ТэхнаІнтэлект-2024" (вобласць) – Дыплом 2-й ступені;
• "Вясна ў яркіх фарбах-2023” (міжнародны) – Дыплом 1-й ступені;
• "З кнігай па дарозе дзяцінства-2023” (міжнародны) – Дыплом 1-й ступені;
• "Спрадвечнае заўтра-2022” (рэспубліка) – Дыплом 1-й ступені.

Што тычыцца “Тэхнаінтэлекту-2025”, дык Багдана ўдзельнічае ў секцыі “Кампазіцыя” з работай “У імя мірнага жыцця на Зямлі” (сухая пастэль), прысвечанай 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

"ТэхнаІнтэлект" дэманструе інтэлектуальны патэнцыял моладзі Беларусі.

Пераможцы будуць рэкамендаваныя да ўключэння ў банк даных адораных дзяцей.

Пажадаем Багдане перамогі!


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
❤️❤️❤️ Напярэдадні свята 8 Сакавіка навучэнцы Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г.Чэрвеня сумесна з педагогамі зрабілі святочныя паштоўкі, кветкі і вырабы "нашым мілым і любімым".

Дзеці вельмі стараліся!


💥💥💥 Навучэнцы пачатковых класаў Хутарскай сярэдняй школы Чэрвеньскага раёна наведалі Цэнтр бяспекі МНС Мінскай вобласці.

Яны былі там не ўпершыню. Але, як той казаў, паўтарэнне – маці вучэння. Значыць, будзем паўтараць!

Дык вось паўтарэнне і пайшло на карысць: дзеці ўспомнілі правілы паводзінаў у крытычных сітуацыях.


🔥🔥🔥 У г.Дзяржынску адбыліся занальныя спаборніцтвы па баскетболу 3х3 сярод юнакоў 2009-2010 гадоў нараджэння і дзяўчат 2010-2011 гадоў нараджэння.

Чэрвеньшчыну на іх прадстаўлялі каманды навучэнцаў сярэдняй школы №4 г.Чэрвеня пад кіраўніцтвам настаўніка Аляксея Андрэевіча Марозава.

Прыемна, што каманда юнакоў заняла другое месца і выйшла ў фінал.

Віншаванні! І поспехаў!


Forward from: БГПУ | Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
1️⃣2️⃣3️⃣4️⃣5️⃣6️⃣

🟥 Единый день открытых дверей пройдет в БГПУ имени Максима Танка 22 марта | Минск-Новости || 06.03.2025

🟦 bspu.by

💬FB 📷Inst 🎥TT 💬ТК 💙VK 📺YT


🔥🔥🔥 Выхаванцы Руднянскай сярэдняй школы Чэрвеньскага раёна павіншавалі сваіх мамаў і бабуляў са святам.


Агульнае фота на памяць…

А я, адмін тг-канала “Адукацыя Чэрвеньшчыны”, метадыст Чэрвеньскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Святлана Адамовіч, на гэтым з вамі развітваюся.

Зрэшты, як вы думаеце, шаноўныя сябры, ці заслугоўвае гэты шматгадзінны стрым у тг быць унесеным… у Кнігу рэкордаў Гінэса?

Мо, паспрабаваць падацца?! Для поўнага маральнага задавальнення… :)

Дзякуй за ўвагу!


Удзячныя словы з вуснаў начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Чэрвеньскага райвыканкама Ірыны Мікалаеўны Змачынскай…

10 last posts shown.