Forward from: КЛІК
Пакуль дзесьці ёсць мама, мы – дзеці
NAVIBAND – «Мама»
Genre: Pop
У апошні час NAVIBAND вырашылі рэгулярнай выявай разбіваць нашы сэрцайкі і выпусцілі трэк «Мама». Пры першым праслухоўванні зумеры ўспомняць тую самую калыханку, якую паказвалі на старым беларускім тэлебачанні, і якая засталася ў іх падкорцы – «Доўгі дзень». Аўдыторыя адразу актыўна адрэагавала на трэк, а кавер на песню ўжо паспеў запісаць Лявон Вольскi.
Папярэджваем, калі вы прапрацоўваеце свае дзіцячыя траўмы, песню слухаць будзе вельмі цяжка. А наогул нядаўнія глыбокія трэкі, сярод якіх «Прабач» і «Сокал», даюць зразумець, што ў Ксеніі і Арцёма наступіў перыяд самакапання і разважанняў аб бацькоўстве і каханні. І вось так, кранальна і прыгожа, праз словы «Прытуляй мяне, калыхай у сне, павяртай назад у дзіцячы свет», NAVIBAND нагадваюць нам, што пакуль на свеце недзе далёка ці блізка ў нас ёсць мама, мы застаемся дзецьмі.
Spotify | YouTube | Apple | Yandex | VK
#новинки #мова