Навучэнцы гімназіі № 1 Слуцка пабывалі на экскурсіі ў Палаце прадстаўнікоў. Гэта стала магчымым дзякуючы запрашэнню Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігара Сергеенкі
— Гімназістам прадаставілася ўнікальная магчымасць наведаць музейную экспазіцыю, прысвечаную гісторыі беларускага парламентарызму, — расказала дырэктар установы адукацыі Алена Міронава. — Асаблівыя пачуцці ў навучэнцаў выклікала Авальная зала. У ёй праходзяць пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў.
📚 Навучэнцы гімназіі наведалі таксама Прэзідэнцкую бібліятэку, дзе азнаёміліся з калекцыямі рэдкіх кніжных выданняў, зборамі айчыннай і замежнай літаратуры.
— Пра сваю рознабаковую парламенцкую дзейнасць нашым вучням расказалі дэпутаты Наталля Аўсяннікава і Анастасія Мірончык-Іванова, — дадала А.Міронава. — Падчас экскурсіі дзеці змаглі не толькі пагрузіцца ў атмасферу работы дэпутатаў, але і ўзбагаціцца ведамі ў галіне заканадаўчага працэсу і падрыхтоўкі беларускага заканадаўства.