"Настаўніцкая" ў аўторак знаёміць з навінамі ў адукацыйнай галіне і не толькі
▫️ У нумары — прэм'ера рубрыкі "100 радкоў пра калегу". Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце сярэдняй школы № 1 Старых Дарог імя Героя Савецкага Саюза Ф.Ф.Кулікова Наталля Ляцкая расказвае пра сваю калегу, настаўніцу беларускай мовы і літаратуры Жанну Жаўняровіч.
У рубрыцы "1944: шлях да вызвалення" гаворыцца пра гродзенскую школу № 41. Яе дырэктар Алена Шэўчык расказвае пра гісторыю прысваення школе імя А.М.Кузняцова, які ўдзельнічаў у вызваленні Гродна.
Разварот "Экспертная пляцоўка" прысвечаны беларускаму кіно. Гаворка ішла і пра фільм, прысвечаны рабоце педагогаў, здымкі якога пачнуцца ў студзені.
У дадатку "Вышэйшая школа" — экспарт адукацыйных паслуг у БДПУ, ход універсітэцкіх алімпіяд і магчымасці маладзёжнага прадпрымальніцтва.
🧩 Паласа "Пуцёўка ў жыццё" знаёміць з маладым настаўнікам гісторыі гімназіі № 1 Астраўца Дзянісам Батурам.
Прыемнага чытання!