Naračanščyna | Нарачанскі край


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Edutainment


Naračanščyna — краязнаўчы канал пра Мядзельскі раён. Тут вас чакаюць цікавыя факты, сустрэчы з велічнай прыродай і вандроўкі па знакамітаму Нарачанскаму краю!
Мультыспасылка: https://taplink.cc/naracanscyna
Сувязь/рэклама: @Narachanski_bot

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Edutainment
Statistics
Posts filter


Сектар усходазнаўства Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі запрашае на прэзентацыю рукапіснага збору - архіва былога мядзельскага імама Алі Адамовіча (пам. у 1945 г.). Матэрыялы архіва ўяўляюць унікальны комплекс арабскаграфічных дакументаў з тэкстамі на арабскай, беларускай, польскай і рускай мовах.

📆 18 лютага у 11.00, вул. Сурганава 1/2, ауд. 1112 (11-ты паверх).


Візіт Юзафа Пілсудскага ў Мядзел з нагоды адкрыцця бібліятэкі, 1925 год — стагоддзе таму

На фота, зробленым з вежы пажарнай каланчы бачым заходні бок гандлёвай плошчы. Сёння на тым месцы, дзе стаяць людзі, знаходзіцца сквер пры Доме культуры.

Вось што размяшчалася ў трох будынках на заднім плане ў міжваенны час:

1) Дом Франца Гараднічага, у якім трымаў рэстарацыю Здановіч. Яе наведваў сам Максім Танк.

2) Дом сям'і Гараднічых. Тут жылі Гараднічы Баніфацы (бацька Віктара, некалі найстарэйшага жыхара Мядзела), Норбарт (быў адным з кіраўнікоў Дома Людовага ў Мядзеле), Адам (магчыма, што ягоны сын Станіслаў Адамавіч пахаваны на могілках у Ст. Мядзеле) і Сальвестр Гараднічы.

3) Дом Альфонса і Віктара Сухарукiх.

Сярод людзей на здымку відаць навучэнцаў мядзельскай школы, верніц з касцёла кармелітаў, праваслаўнага святара, пажарны атрад, дэлегацыю ад польскага ураду і мясцовых жыхароў.


Добрага часу, дарагія падпісанты! 👋

Для яшчэ больш зручнага ўзаемадзеяння, у праекта цяпер ёсць мультыспасылка!

Што гэта азначае? Цяперака ўсе спасылкі - на іншыя сац. сеткі праекта і спосабы звязацца з намі сабраныя ў адным месцы! Пераходзіце па спасылцы і абіраеце тое, што вам патрэбна.

https://taplink.cc/naracanscyna


☦️ Людзі ля былой царквы ў Мядзеле, 1930-я.
🖇 Крыніца фотаздымка: Кніга "Уладзімір Ліхадзедаў. 17 верасня. Дзень народнага адзінства"

✏️ Мядзельская царква да 1921 года
✏️ Будаўніцтва царквы ў Новым Мядзеле, 1929 год
✏️ Сучасная царква ў Мядзеле


Мікасецк, Свята-Троіцкая царква
Фота — да 1939 г.

Пабудавана ў 1926 годзе з дрэва. Захавалася да нашых дзён і знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі.


Першая вядомая ўзгадка пра вёску Мікасецк адносіцца да 1668 г. Тады паселішча было вядомае як "Двор Мядзельскі названы Нікасецк".

Мы пераклалі апісанне Мікасецка ў 1688 годзе з інвентара Мядзельскага староства і зрабілі мастацкую рэканструкцыю выгляду паселішча таго часу

Двор быў агароджаны востраколам. Налічвалася 41 бочка зямлі. У той час усё яшчэ маглі вымяраць плошчу надзелаў у бочках, хоць, напрыклад, у Мядзеле вымяралі пляцы ў прутах, валоках, маргах. Будынкі ў Мікасецку былі накрытыя часцей за ўсё дранкай, часам саломай. Многія пабудовы знаходзіліся ў жалюгодным стане. Вокны былі нецэлыя, усё патрабавала рамонту

Поўны пераклад апісання ад нашых паплечнікаў: па спасылцы

584 0 5 12 46

Царква ў Занарачы

Занарацкая ўніяцкая царква ўпершыню згадваецца ў 1690 годзе. Прыкладна ў той жа час Занарач раздзялілася на дзве вёскі: Блізнікі і Занарач. І толькі ў 1966 годзе Блізнікі вярнуліся ў склад Занарачы.

У Блізніках цагляная царква была пабудаваная ў 1885 годзе. Аднак, у часы Першай сусветнай вайны, паміж вёскамі Блізнікі і Занарач праходзіла лінія фронту, і царква была зруйнаваная, а самі вёскі спаленыя падчас баёў.

У 1930 годзе на старым месцы была пабудаваная новая драўляная царква, але і яна не перажыла наступную вайну.

Сучасны храм у Занарачы быў адкрыты толькі ў 2000 годзе. Ад старой царквы засталіся толькі рэшткі каменнай агароджы на могілках.


Свірскі футбольны клуб

Калі ў пачатку 1920-х у Свіры з'явіўся гімнастычны гурток, яго абмяркоўвалі ў кожнай хаце:
«Прыходзяць моцныя маладыя хлопцы, якія ўжо павінны думаць пра сваю будучыню, пра жаніцьбу... А іх вучаць маршыраваць, куляцца як вар'ятаў. І гэта пад вольным небам, на конным кірмашы, і нават не саромеюцца...»
Сябрамі гуртка былі 30 чалавек, пазней набралася і дзявочая група.

У хуткім часе удзельнікі гуртка стварылі футбольны клуб, трэнерам якога стаў Берл Альпяровіч. Футбольнае поле ўладкавалі за каталіцкімі могілкамі. Свірскія гульцы хутка заслужылі добрае імя ў наваколлі: перамаглі не толькі Міхалішкі, але нават Смаргонь, а са Свянцянамі была нічыя.

Аднойчы свірскія футбалісты прайшлі пешшу 20 км да Міхалішак, і, нягледзячы на стомленасць, перамаглі ў матчы на вачах у заўзятараў! Здараліся і несправядлівасці: адным разам Свір прайгралі з лікам (1;0), хаця адзіны гол гулец Свянцян забіў, знаходзячыся па-за гульнёй!

Футбольны клуб страціў сваю ролю ў жыцці Свіры на пачатку 1930-х гадоў.

766 0 11 3 44

Знайшоўся каштоўны фотаздымак гаспадарчага двара Ілава, зроблены нямецкім лётчыкам у часы Першай сусветнай вайны

На аэрафотаздымку бачныя будынкі вінакурні, пабудаванай у 1832 годзе ў часы Акушкаў. Мяркуюць, што гэта другая па ўзросце вінакурня ў Беларусі пасля вінакурні ў Вольне (1830 г.). З 1948 годзе на гэтым месцы працуе спіртзавод. Сёння "Ілаўскае" — адно з самых вядомых вінавытворчых прадпрыемстваў Беларусі

Сканам падзяліўся Кастусь Шыталь


Вёска Носавічы ўзімку, нямецкія малюнкі 1917 года

Станам на 2019 год, пастаянным жыхаром з'яўляўся 1 чалавек


Вёска Памошша Мядзельскага раёна на нямецкіх фотаздымках часоў Першай сусветнай вайны


1 лютага 1890 ў Альшэва на Мядзельшчыне нарадзіўся надзвычай цікавы чалавек — Людвіг Хамінскі. Ён валодаў 9 мовамі, меў агранамічную адукацыю, быў публіцыстам, грамадска-палітычным дзеячам, кнігавыдаўцом.

Прыкладаў шмат намаганняў для папаўнення бібліятэкі ў Альшэва, якая налічвала больш за 12 000 кніг, у тым ліку Альшэўскі летапіс.

У 1912 арганізаваў "Саюз каняводаў", займаўся вывядзенням "Альшэўскай упражной" пароды коняў. Разам з Эдвардам Скірмунтам заснаваў "Шэметаўскія пруды".

Уваходзіў у склад масонскай ложы, быў дэпутатам Сейма Сярэдняй Літвы. У час суду над "грамадоўцамі" выступаў у падтрымку Браніслава Тарашкевіча. У часы нямецкай акупацыі падпольна выдаваў антыфашысцкія матэрыялы. Пасля вайны быў дэпартаваны ў Польшчу, памёр у 1958 годзе.


🌿 29 студзеня 1858 года нарадзілася Марыя Скірмунт-Твардоўская — аўтарка прац па батаніцы, складальніца шматлікіх гербарных збораў рэдкіх відаў раслін. Адна з першых жынчын (а можа і першая), якая прафесійна даследвала флору Беларусі.

Была дачкой Канстанціна і Габрыэлі Скірмунтаў, уладальнікаў маёнтка Шэметава. Тут прайшлі яе дзіцячыя і юнацкія гады, пачалося захапленне раслінамі, іх гербарызацыяй і вызначэннем.

Пасля заканчэння ў Кракаве курсаў па батаніцы, яна занялася скрупулёзным вывучэннем флоры травяністых раслін ў ваколіцах роднага маёнтка, пісала навуковыя працы. Кола яе пошукаў паступова пашыралася і з цягам часу ахапіла тэрыторыю ў межах сучасных Мядзельшчыны, Смаргоншчыны і Пастаўшчыны, азёраў Свір і Нарач. Пасля гэтага два дзясяткі гадоў яна даследавала тэрыторыю Палесся. Была пахаваная ў Пінску. Сабраны ёй гербарый захоўваецца ў Польшчы.


Беларускі дзеяч і паэт Адам Гурыновіч (1860 - 1894) – ураджэнец былога фальварка Кавалькі сучаснага Мядзельскага раёна – быў паслядоўнікам Францішка Багушэвіча, творчасцю якога ён захапляўся. Верагодна, Адам Гурыновіч пачаў пісаць па-беларуску менавіта пад уплывам творчасці Багушэвіча.

Своеасаблівым паэтычным маніфестам гучыць прысвечаны песняру беларушчыны верш «Дзякуй табе, браце Бурачок Мацею…», дзе Мацей Бурачок - адзін з псеўданімаў Францішка Багушэвіча:

"Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею,
За тое, што ў сэрцы збудзіў ты надзею,
Што між братоў нашых знаходзяцца людзі
З кахаючым сэрцам і баляшчай грудзяй.
Дзякуй табе, браце, і за тыя словы,
Што ўспомнілі звукі нашай роднай мовы.
Бяры, браце, дудку, наладзь і жалейку,
Няхай песнь смутная ідзе у калейку
I будзіць у сэрцах мысль аб лепшай долі,
Якой мы не зналі дагэтуль ніколі."


25 студзеня 1860 года ў фальварку Кавалькі нарадзіўся беларускі паэт, перакладчык і збіральнік фальклору — Адам Гурыновіч


22 студзеня 1939 ў вёсцы Качаны нарадзіўся беларускі мастак і графік Васіль Шаранговіч

Васіль Шаранговіч вучыўся ў Мядзельскай школе і за ўсё жыццё праілюстраваў больш за шэсцьдзесят кніг, у тым ліку: «Старыя беларускія хронікі» У. Караткевіча, «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча, «Новая зямля» Я. Коласа. Аўтар серыі работ «Край нарачанскі».

У 2009 годзе выйшла аўтабіяграфічная кніга В. Шаранговіча «Ген жыцця»

У Нарачы працуе галерэя Васіля Шаранговіча, для якой ён перадаў 130 сваіх твораў жывапісу і графікі.


Мядзельскі кірмаш зімой у 1930-я гады на фота і ў дзённіках Максіма Танка:

20 студзеня 1938

А сёння цэлы дзень пракірмашавалі мы з бацькам у Мядзеле. Сёе-тое купілі на вяселле. Каля Носькавай крамы прывязаўся быў да мяне нейкі п’яны ці, можа, падасланы тып. Усё цягнуў мяне ў чайную Здановіча, каб пачаставаць гарэлкай, а калі я адмовіўся, пачаў гразіць: «Пачакай! Яшчэ ты не ўсё адседзеў у турме...». Ледзь я ад яго адкараскаўся. Як вярталіся дамоў, разы два нашы развалы перавярнуліся. Змёрз я ў сваім ватнім паліто. Шкадаваў, што не ўзяў кажуха. Дамоў вярнуліся позна. Бацька застаўся распрагаць каня, а я, забраўшы ўсе пакупкі і бутлю з газай, пабег у хату.


Узгаданая ў гэтым фрагменце чайная Здановіча на плошчы месцілася крыху правей, у доме Франца Гараднічага (другое фота).

17 last posts shown.