Сёлета мелі ў кветніку (кажу, хто на здымках): Валошкі - тытунь - белая й ружовая імартэль - шчэ два разы тытунь - два разы ляўконя.
Тытунь ды ляўконя два безумоўных адкрыцьці году.
Тытунь выбухае вялізнымі, але й далікатнымі квятамі, адпужвае ўсіх гадаў, увечары пьянлівым пахам прываблівае бражнікаў, квітнее доўга. ІДЭАЛЬНА.
Ляўконя гэта найперш шчымлівы вечаровы пах, разам з густым салодкім тутынёвым - абсалютна адуральная штука! А шчэ ж яна й да гэтае пары жыве: 8 сьнежня, ужо маразы ўначы былі, ды ўвогуле даўно ня цёпла. Але ўчэпістая расьлінка нібы й не зьбіраецца засынаць.
#сэрцамэвы