Mewa Bałtycka


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Edutainment


Мэва вітае!
🖤 Ад готыкі да мадэрнізму
🖤 Жыцьцё ў Гданьску ад XIII да ХХІ ст.
🖤 Караблі ды мора, квяты ды коткі
🖤 Паўночнапольскія падарожжы: здымкі ды нататкі

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Edutainment
Statistics
Posts filter


Ня ведаю, ці былі сотні чатыры гадоў таму селішчы на Біскупавай Гары такімі ж ўтульнымі, як цяперашні невялікі раёнік на іхным мейсцы. Але некаторыя тагачасныя гданьшчане дакладна б ніводнага цёплага слова ня ўжылі, каб апісаць тыя вёскі. Наадварот, вы б ад іх пачулі, што мейсцы гэтыя падазроныя, наведваць іх добрым людзям - толькі ганьбіцца, жывуць там як найменш шкоднікі, а ўвогуле дык і злачынцы.

Бо прыстойны чалавек, як ён хоча рабіць, напрыклад, шаўцом ці краўцом, мае найперш рупліва браць навуку ў цэхавых майстроў, потым удасканальваць свае ўмельствы ў рамесьніцкім падарожжы ды, нарэсьце, годна даць рады адпаведнаму цэхаваму выпрабаваньню: выштукаваць загаданае адзеньне ці абутак. І, вядома ж, сумленна сплочваць усе патрэбныя падаткі.

Дрэнь жа зь мейскае бядоты (ці ўбогія прыбыльцы немаведама зь якіх краінаў) за нашаю цэхаваю завядзёнкаю няйдзе, Закон зьневажае ды усе правілы топча. Зразумела, падонкам побач з паважаным народам жыцьця няма. Таму яны й пхнуцца на гэткія горкі да іншых выгнанцаў.

Але хай не забываюцца: хтосьці з наскіх іх заўсёдна ля гданьскіх брамаў чакацьме - з друком ці калом - і хай толькі ў якога партача знойдуцца чаравікі ці боты на продаж - будзе адразу падла зьбітаю на горкі яблык.


#мэваgdańska


Падзівіўся на тое, як аднаўляюць забудову гданьскае Біскупавае Гары, дзялюся з вамі!

Незаўбаве й караценькі аповед пра гэтае мейсца дадам да здымкаў.

#мэваgdańska


Экстрэмальны TOP-10: Люты

#мэвамузычная
#мэвазкапытамі


💀Экстрэмальны TOP-10: Люты💀


Crown of Madness 🇨🇦. Memories Fragmented. Dissonant Blackened Death Metal.

Grave Infestation 🇨🇦. Carnage Gathers. Death Metal.

Mantar 🇩🇪. Post Apocalyptic Depression. Sludge Metal.

Vénus Bleue 🇫🇷. Infâme Nectar. Progressive Metal.

Vacuous 🏴󠁧󠁢󠁥󠁮󠁧󠁿. In His Blood. Death Metal.

Toughness 🇵🇱. Black Respite of Oblivion. Death Metal.

Metaphobic 🇺🇲. Deranged Excruciations. Death Metal.

Voodus 🇸🇪. Emanating Sparks. Melodic Black Metal.

Sepulchral Curse 🇫🇮. Crimson Moon Evocations. Blackened Death Metal.

Frightful 🇵🇱. What Lies Ahead. Thrash/Death Metal.

(спасылка на вокладкі)

#мэвамузычная
#мэвазкапытамі





6 last posts shown.